Свет77

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма

Тры дзяржаўныя нафтавыя кампаніі Індыі адмовілі Расіі ў просьбе павялічыць пастаўкі бензіну, заявіўшы, што ў іх няма дадатковых аб'ёмаў паліва для экспарту, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў індыйскіх нафтаперапрацоўчых кампаніях.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Rajanish kakade

З просьбай аб дадатковых партыях бензіну да індыйскіх НПЗ звярнуліся расійскія нафтавыя кампаніі «Раснафта» і «Газпрам нафта», якія пастаўляюць нафту на індыйскі рынак. Яны звярталіся як да прыватных, так і да дзяржаўных прадпрыемстваў.

Сярод дзяржаўных НПЗ, да якіх была накіраваная просьба, называюцца найбуйнейшыя індыйскія кампаніі Indian Oil, Bharat Petroleum і Hindustan Petroleum. Яны адказалі, што не маюць свабодных аб'ёмаў паліва для дадатковага экспарту.

У цяперашні час у Расію накіроўваюцца толькі дзве партыі індыйскага бензіну. Абедзве пастаўляе кампанія Nayara Energy, у якой 49% акцый належыць «Раснафце».

Першая партыя — каля 42 тысяч тон бензіну — была загружаная ў чэрвені на найбуйнейшым у Індыі НПЗ Vadinar. Паліва было перапампавана на іншае судна каля ўзбярэжжа Егіпта. Чакаецца, што яно прыбудзе ў расійскі порт Віціна ў Мурманскай вобласці 26 ліпеня.

Яшчэ адзін танкер з індыйскім бензінам рухаецца ў бок Суэцкага канала. Там паліва павінна быць перагружана на іншае судна, якое даставіць яго ў адзін з расійскіх партоў.

Агульны аб'ём індыйскіх паставак у Расію складзе менш за 100 тысяч тон бензіну. Пры гэтым, паводле ацэнак Energy Intelligence, дэфіцыт нафтапрадуктаў на расійскім рынку складае каля 400—600 тысяч тон у месяц.

Частку недахопу Расія закрывае за кошт імпарту з Беларусі і Казахстана. Паводле звестак Reuters, беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пастаўляюць у Расію каля 5—6 тысяч тон бензіну ў суткі. Казахстан пагадзіўся накіраваць 50 тысяч тон паліва ў рамках гуманітарнай дапамогі.

Прычынай дэфіцыту паліва ў Расіі называюцца ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах. Паводле ацэнак Energy Intelligence, з-за пашкоджанняў прыкладна палова магутнасцяў расійскай нафтаперапрацоўкі не працуе. Агульныя аб'ёмы перапрацоўкі знізіліся прыкладна да 3,53 мільёна бараляў нафты ў суткі — гэта можа быць мінімальным паказчыкам з пачатку 2000‑х гадоў.

Эксперты адзначаюць, што хутка аднавіць вытворчасць паліва будзе складана. Паводле ацэнак крыніц Reuters, нават пры спрыяльных умовах на гэта спатрэбіцца каля двух месяцаў, калі не спатрэбіцца спыняць дадатковыя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Каментары7

  • Токарь
    16.07.2026
    Bielarus'4ever, так это по плану было, сво же по плану идет
  • Андрусь
    16.07.2026
    Украінскім дронам варта арганізаваць далёкабойныя санкцыі для сустрэчы танкераў з індыйскім бензінам у Мурманскай вобласці. Досвед далятаць туды ў іх ужо быў.
  • 1917 N2
    16.07.2026
    Bielarus'4ever, +1, а наконт 1917 N2 ў драпежнай імперыі якія думкі ?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА39

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць