Вайна11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца

Людзі на фота ніжэй — камандзіры карпусоў, за кожным з якіх замацаваны кавалак лініі абароны ад русафашыстаў. З імі сёння гаварыў прэзідэнт Украіны, шукаючы выйсце з канфлікту галоўнакамандуючага, генерала Сырскага, і папулярнага маладога ўжо былога міністра абароны Фёдарава.

«Сёння разам з Паўлам Палісам працягнулі камунікаваць з камандзірамі карпусоў, якія абараняюць зараз найбольш інтэнсіўныя часткі фронту, — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграме. — Былі на сувязі брыгадны генерал Дзмітрый Валошын, камандзір 8‑га корпуса ДШВ, генерал-маёр Арцём Багамолаў, камандзір 10‑га армейскага корпуса, брыгадны генерал Аляксей Майстрэнка, камандзір 11‑га армейскага корпуса, брыгадны генерал Яўген Ласійчук, камандзір 7‑га корпуса хуткага рэагавання ДШВ, брыгадны генерал Святаслаў Заіц, камандзір 20‑га армейскага корпуса, і брыгадны генерал Яраслаў Сідараў, камандзір 17‑га армейскага корпуса. Хлопцы, удзячны ўсім за змястоўныя даклады».

«Асабліва хачу падзякаваць брыгаднаму генералу Валошыну за прапановы маштабавання ў карпусах той працы, якая ўжо дае вынікі на ўзроўні брыгад, па дапрацоўцы сродкаў і ўласнай вытворчасці. Удзячны брыгаднаму генералу Майстрэнку за дэталізацыю многіх тэхнічных праблем і змястоўнае апісанне тых складанасцяў, якія ёсць на кірунку і павінны быць вырашаны. Дзякую брыгаднаму генералу Сідараву за абсалютна выразнае бачанне крокаў, рашэнняў і паставак, якія патрэбны на яго кірунку. Будзем забяспечваць вынікі. Слава Украіне!»

У іншым паведамленні Уладзімір Зяленскі дадаў: «Учора і сёння было шмат кансультацый. Вядома, я чую, што кажуць людзі. Доўга гаварыў сёння з Міхаілам Фёдаравым. Я гаварыў сёння таксама з Аляксандрам Сырскім. Рашэнні па войску будуць напрацаваныя», — напісаў ён. 

У сваю чаргу, былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў у сваім тэлеграм-канале пакінуў кароткі запіс:

«Змены абавязкова будуць.

Вы мне дзякавалі за «Мрію» і «Дію». Ад сябе дзякую за надзею.

Такой адказнасці не адчуваў нават на ўрадавых пасадах.

Дзякую ветэранам і вайскоўцам за тое, што трымаеце фронт і гонар.

Дыялог ёсць. Веру, што ўсё ўдасца».

Каментары1

  • политзек
    19.07.2026
    Вот ТАК это работает в НОРМАЛЬНОЙ стране, с НОРМАЛЬНЫМ Президентом.
    Ошибаются все, но не все умеют признавать и исправлять их.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць