Вайна66

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна

Уладзімір Зяленскі ўстаў на бок галоўнакамандуючага ўкраінскай арміяй Аляксандра Сырскага ў спрэчцы таго з маладым, папулярным і амбітным міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым. У гэтай сітуацыі ўвагу звяртаюць рэакцыі самых аўтарытэтных камандзіраў украінскай арміі.

Дзяніс Пракапенка. Фота: фэйсбук

Украінская армія, якая бароніць Еўропу ад русафашыстаў, не можа дазволіць сабе ўнутранага разладу. Канфлікт Фёдарава з Сырскім у гэтым сэнсе шмат каго ўстрывожыў.

Дзейнасць Міхаіла Фёдарава высока ацаніў Дзяніс Пракапенка — папулярны камандзір 1‑га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў». Ён стаў вядомы, калі кіраваў абаронай Марыупаля.

«За даволі кароткі тэрмін Міхаіл Фёдараў на пасадзе міністра абароны змог рэалізаваць шмат важных крокаў, якія ўзмацнілі абараназдольнасць нашай дзяржавы і аслабілі ваенныя магчымасці ворага. Я хачу падзякаваць яму за выкананую працу і паслядоўную дзяржаўніцкую пазіцыю, якой ён прытрымліваецца ва ўсім, чым займаецца», — напісаў Дзяніс Пракапенка.

Пракапенка адзначыў важнасць «наладзіць працэсы, каб навесці парадак у пытанні з мабілізацыяй і працай ТЦК — адным з крытычных для нашага войска на сённяшні дзень».

Пры гэтым Пракапенка крытычна адрэагаваў і на абвінавачванні ў «савецкасці», якія гучаць на адрас міністра ўнутраных спраў Украіны Ігара Кліменкі.

Ён дадаў: «І апошняе наконт гэтага. Раджу ўсім крытыкам «савеччыны», якія мараць дакрануцца хоць бы адной фалангай сваіх пальцаў да стандартаў НАТА, прачытаць кнігу адмірала Вайскова-марскіх сіл ЗША Вільяма Макрэйвена «Засцілайце ложак», якую калісьці ў далёкім 2017 годзе культываваў у «Азове». Так, у «Азове» таксама існуе дысцыпліна — у нас таксама засцілаюць ложкі і чысцяць зубы.

1‑ы корпус НГУ «Азоў» працягвае выконваць пастаўленыя баявыя задачы, фронт не ўпадзе».

Так метафарычна брыгадны генерал Дзяніс Пракапенка нагадаў пра тое, што ў сітуацыі змагання галоўнае, — дысцыпліна і парадак. Яго словы гучаць як заклік да захавання адзінства і адзінаначалля.

Каментары6

  • Адкуль
    17.07.2026
    Жэка, з мінскага кабінета бачна ці з варшаўскай кавярні?
  • Адтуль
    17.07.2026
    Адкуль, з менскай гэбнi
  • Бугагай
    17.07.2026
    Метафарычна)))) калі ўвогуле не ў тэме, але напісаць сваё мегаважнае меркаванне трэба... Адразу пасля чутак пра прызначэнне МУС Кліменка замест Фёдарава, а Азоў знаходзіцца ў складзе нацгвардыі МУС, ўсплылі нейкія старыя сюжэты з тэлебачання дзе Кліменка распавядае пра адбіванне канціка на ложку ў казарме (дарэчы гэта робяць і на Беларусі і па стандартах НАТА абавязкова) і прыхільнікі Фёдарава пачалі абвінавачваць гэтага Кліменка ў тым што ён савок. Вось аб гэтым допіс Рэдзіса...

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну18

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі20

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз7

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну18

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць