Грамадства11

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі

Пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысціна Хонегер-Залатухін завяршае сваю дыпламатычную місію. З гэтай нагоды 20 ліпеня ў Мінску з ёй сустрэўся міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Крысціна Хонегер-Залатухін і Максім Рыжанкоў. Фота: МЗС Беларусі

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі цяперашні стан і магчымыя перспектывы развіцця беларуска-швейцарскіх адносін ва ўмовах наяўнай міжнароднай сітуацыі. Таксама яны абмяняліся меркаваннямі наконт падзей у рэгіёне і свеце.

Швейцарыя застаецца адной з нямногіх еўрапейскіх краін, якая пасля пачатку масавых рэпрэсій у Беларусі накіравала ў Мінск не часовага паверанага, а паўнавартаснага пасла. Неўзабаве пасля таго, як Крысціна Хонегер-Залатухін прыступіла да працы ў 2022 годзе, была вызвалена грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Наталля Хершэ, асуджаная па палітычных матывах.

Каментары1

  • Вашая дарагая
    20.07.2026
    Я вітаю і ўдзячная Крысціне Хонэгер-Залатухін за сумесную працу на карысць усёй Еўропы і НАТО.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?9

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць