Свет

Ліванская армія прыходзіць на поўдзень краіны пасля вываду ізраільскіх войскаў

Ліванскія ўлады паведамілі пра пачатак разгортвання сваіх вайсковых падраздзяленняў на поўдні краіны пасля вываду адтуль ізраільскіх войскаў. Першай тэрыторыяй, якая перайшла пад кантроль ліванскага войска, стала так званая «пілотная зона» ў раёне населенага пункта Заўтар-эль-Гарбія ў правінцыі Набація, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Hassan Ammar

Стварэнне «пілотных зон» прадугледжана рамкавым пагадненнем паміж Ліванам і Ізраілем, падпісаным у канцы чэрвеня ў Вашынгтоне. Дакумент прадугледжвае паэтапны вывад ізраільскіх войскаў з поўдня Лівана. Акрамя гэтага, пагадненне змяшчае пункт аб раззбраенні ўзброенай групоўкі «Хезбала», якую падтрымлівае Іран.

Разам з тым Ізраіль раней заявіў, што ягоныя войскі застануцца ў буфернай зоне шырынёй каля дзесяці кіламетраў уздоўж мяжы столькі, колькі палічаць неабходным для гарантавання бяспекі паўночных ізраільскіх населеных пунктаў.

21 ліпеня прэзідэнт Лівана Жозэф Аун знаходзіцца з афіцыйным візітам у Злучаных Штатах. У праграме візіту запланаваная яго сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Чакаецца, што ліванскі лідар будзе настойваць на тым, каб Вашынгтон паспрыяў поўнаму вываду ізраільскіх войскаў з астатніх раёнаў паўднёвага Лівана і перадачы кантролю над імі нацыянальнай арміі.

Напярэдадні Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміў пра пачатак рэалізацыі праекта «пілотных зон» у некалькіх населеных пунктах. Ліванская армія пацвердзіла, што ўжо выконвае задачы на частцы гэтых тэрыторый. Пры гэтым ізраільскае выданне Haaretz са спасылкай на сваю крыніцу сцвярджае, што ў некаторых з названых вёсак ізраільскіх вайскоўцаў на момант перадачы тэрыторыі ўжо не было.

Новы этап супрацьстаяння паміж Ізраілем і «Хезбалой» пачаўся 2 сакавіка пасля ракетнага абстрэлу ізраільскай тэрыторыі з боку групоўкі. У адказ Ізраіль пачаў наносіць удары па тэрыторыі Лівана і правёў наземную аперацыю на поўдні краіны.

У канцы чэрвеня пасля ўступлення ў сілу перамір'я Ізраіль і Ліван падпісалі рамкавае пагадненне. Аднак, нягледзячы на гэта, абстрэлы і лакальныя баявыя дзеянні працягваліся.

Паводле ліванскіх уладаў, з пачатку новага этапу канфлікту ў краіне загінулі больш за 4300 чалавек, у тым ліку каля 800 дзяцей, а таксама жанчыны і медыцынскія работнікі. Колькасць загінулых байцоў «Хезбалы» афіцыйна не раскрываецца. З ізраільскага боку, паводле апублікаваных звестак, загінулі не менш за 37 вайскоўцаў і чатыры мірныя жыхары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць