Свет11

Латвійскія вайскоўцы на беларускай мяжы прымянілі слёзацечны газ

Учора была зафіксавана спроба незаконнага перасячэння латвійскай мяжы групай з пяці чалавек, піша Delfi.lv.

Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

«Заўважыўшы вайскоўцаў, гэтыя людзі пачалі паводзіць сябе агрэсіўна, сталі кідаць у салдат абрэзкі бярвення. Каб спыніць супрацьпраўныя дзеянні і прадухіліць далейшую эскалацыю сітуацыі, вайскоўцы прымянілі слёзацечны газ. Паколькі парушальнікі працягвалі ігнараваць законныя патрабаванні ўладаў і захоўвалі агрэсіўныя паводзіны, быў зроблены адзін папераджальны стрэл у паветра, пасля чаго яны адступілі на тэрыторыю Беларусі», — заявілі ў Нацыянальных узброеных сілах.

Прадстаўнікі Латвійскай арміі заявілі, што гэта яшчэ адзін прыклад выкарыстання нелегальнай міграцыі як інструмента гібрыднай вайны і наўмыснай правакацыі супраць Латвіі і іншых краін ЕС і НАТА, якія маюць знешнія межы.

Каментары1

  • Жвір
    22.07.2026
    Выпадак дадаткова запэўнівае ў тым, што Раша ня спыніцца, нават калі ёй і патрафіць захапіць Украіну. Нездарма ў сьнежні 21-га Крэмль выкаціў ультыматумы Еўропе, адзін з каторых зьмяшчае патрабаваньне павяртаньня NATO на межы 1997-га году...

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць