Грамадства66

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?

Жыхары аграгарадка Калодніца Крупскага раёна звярнулі ўвагу на незвычайную з'яву — на дарогах і ў розных месцах населенага пункта пачалі знаходзіць мёртвых кратоў. Пра гэта паведамілі адпачывальнікі, а мясцовыя жыхары пацвердзілі, што такія выпадкі назіраюцца не толькі ў адным месцы, піша «Мінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны

Па словах адной з мясцовых жыхарак, падчас прагулкі па двух пасёлках Калодніцы яна налічыла каля дваццаці загінулых жывёл.

У сувязі з гэтым узнікла занепакоенасць, што супраць кратоў маглі выкарыстоўваць атрутныя рэчывы. Людзі асцерагаліся, што ў такім выпадку небяспека можа пагражаць і іншым жывёлам або птушкам.

«Мінская праўда» звярнулася па тлумачэнні ў Крупскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Памочнік доктара-эпідэміёлага Аляксандр Кошалеў паведаміў, што ніякіх хімічных мерапрыемстваў знішчэння кратоў ні ў Калодніцы, ні ў іншых населеных пунктах раёна не праводзілася. Такім чынам, версія пра выкарыстанне атруты не пацвердзілася.

На думку спецыяліста, найбольш верагоднай прычынай гібелі жывёл стаў сезонны пакос травы.

Краты вельмі адчувальныя да моцных вібрацый і шуму, якія ўзнікаюць падчас працы трымераў і іншай касільнай тэхнікі. У перыяд актыўнай касьбы яны могуць пакідаць свае падземныя хады, пасля чаго становяцца лёгкай здабычай для драпежнікаў або не вытрымліваюць моцнага стрэсу.

Каментары6

  • Крупскі Трымер
    24.07.2026
    Хитрук, других специалистов для вас нет.
  • каб рускі на НН ды памыліўся
    25.07.2026
    "Про покос -полный бред." - апублікаваць канешне. І запытацца у эксперта са ЗША Анатоля Старкова, каб не дапусціць дыскрымінацыі па моўнаму прынцыпу на ББ.

    PS
    Калі хто забыўся, дзе знаходзіцца апошні ББ, звярніцеся у НН. Вам там падкажуць геалакацыю. Вы нават камунальныя зможаце з першай спробы заплаціць.

    У Мінску шуматалерантнага крата хто-небудзь бачыў?
  • ph
    25.07.2026
    Ад цытавання Мінскай праўды на пальцах вырастаюць бародаўкі)

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць