Грамадства44

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў

Падпольная вытворчасць на захадзе Латвіі працавала на поўную магутнасць і магла выпускаць каля 1,5 мільёна цыгарэт за дзень. Былі праведзены 11 ператрусаў і затрыманы 18 чалавек, а для ліквідацыі фабрыкі нават распрацавалі спецыяльны план, паведамляе Delfi.lv.

Фота: Nodoklu un muitas policija

Фабрыка была абсталявана дзвюма вытворчымі лініямі для вырабу цыгарэт, дзвюма лініямі для ўпакоўкі цыгарэтных пачкаў і дзвюма ўстаноўкамі для ўпакоўкі блокаў цыгарэт. Таксама на прадпрыемстве знаходзілася абсталяванне для драбнення і сушкі тытунёвага лісця, якое забяспечвала падрыхтоўку тытуню для вытворчасці цыгарэт.

Паводле папярэдніх ацэнак, магутнасць прадпрыемства дазваляла выпускаць каля 1,5 мільёна цыгарэт за дзень.

На момант затрымання на вытворчых лініях выпускаліся цыгарэты марак Marlboro Red і Rothmans Slim. У той жа час выяўленыя на фабрыцы матэрыялы і ўпакоўка даюць падставы меркаваць, што там таксама вырабляліся падробленыя цыгарэты іншых марак, у тым ліку Winston і Marlboro Gold.

Фота: Nodoklu un muitas policija

Цікава, што фабрыка была цалкам прыстасавана для пастаяннага пражывання работнікаў. У памяшканнях былі абсталяваныя кухня, створаны запасы прадуктаў харчавання, арганізаваны спальныя месцы, устаноўлены пральныя машыны, а таксама душавыя і санітарныя памяшканні.

Беларусы, якія працавалі на фабрыцы, знаходзіліся ў поўнай ізаляцыі ад знешняга свету.

Усяго былі затрыманы 18 чалавек. У дачыненні да 17 з іх у якасці меры стрымання абрана заключэнне пад варту. Аднаму падазраванаму суд замяніў арышт закладам.

Фота: Nodoklu un muitas policija

Падчас ператрусаў на фабрыцы, звязаным з ёй складзе і ў грузавым аўтамабілі былі канфіскаваны сыравіна і матэрыялы, неабходныя для поўнага цыкла вытворчасці цыгарэт. Канфіскаваныя прадметы сведчаць пра тое, што злачынная група была здольная самастойна выконваць усе этапы вырабу і ўпакоўкі цыгарэт.

Былі канфіскаваны тытунь, плёнка, фольга, папера, клей, цыгарэтныя фільтры, нарыхтоўкі для цыгарэтных пачкаў і ўпакоўкі цыгарэтных блокаў. Усяго канфіскавана больш за 4 000 скрынак з сыравінай для вытворчасці, 58 палет з матэрыяламі для ўпакоўкі прадукцыі, у тым ліку больш за 60 тон тытуню, а таксама 2,4 мільёна толькі што вырабленых цыгарэт.

Каментары4

  • Гы-гы
    27.07.2026
    Вось яна - рэальная латвійская эканоміка, без адмывання расійскіх і рэжымных грошай праз банкі і нерухомасць.

    Тое самае і ў Ле-туве.
  • !
    27.07.2026
    Вот это производство !1,5 млн сигарет в день!Поверу,что качество было лучше бел.сигарет!А почему не написали ,сколько эта фабрика лет проработала?Явно крышевали власти латвийские ,но что-то пошло не так!И заметили ,что сигареты выпускали только премиум класса(Мальборо,Винстон и т.д)
  • Вольга
    27.07.2026
    Жвір , Латвію ад Літвы адрозніваем?

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць