Свет33

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам

Паводле звестак газеты The Washington Post, 83‑гадовы былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які праходзіць лячэнне ад раку прастаты з метастазамі ў косці, у апошні час прыкметна аслабеў і рэдка з'яўляецца на публіцы.

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Як паведамляе выданне, пасля сыходу з Белага дома Байдэн у асноўным праводзіць час у вузкім коле сям'і, даўніх сяброў і былых памочнікаў. Людзі з яго атачэння расказалі журналістам на ўмовах ананімнасці, што стан здароўя былога прэзідэнта выклікае занепакоенасць, а лячэнне, паводле іх меркавання, можа не даваць чаканага выніку.

Яны таксама лічаць, што восенню Байдэну можа быць цяжэй хаваць сваё аслабленае становішча, бо ў лістападзе павінны выйсці яго мемуары і яму спатрэбіцца ўдзельнічаць у іх прэзентацыі.

Раней у ліпені амерыканскі апеляцыйны суд дазволіў кансерватыўнаму аналітычнаму цэнтру Heritage Foundation атрымаць аўдыёзапісы і расшыфроўкі гутарак Байдэна з пісьменнікам Маркам Звоніцэрам, які дапамагаў яму рыхтаваць мемуары. Гэтыя матэрыялы былі атрыманыя Міністэрствам юстыцыі ЗША падчас расследавання справы аб абыходжанні Байдэна з сакрэтнымі дакументамі. Яны сталі адной з прычын, чаму спецыяльны пракурор Роберт Хур раней ахарактарызаваў Байдэна як пажылога чалавека з праблемамі памяці.

Пытанні пра ўзрост, фізічную вынослівасць і кагнітыўныя здольнасці Байдэна заставаліся адной з галоўных тэм падчас яго прэзідэнцтва. Асабліва востра яны паўсталі пасля дэбатаў з Дональдам Трампам летам 2024 года, калі Байдэн выглядаў стомленым, гаварыў слабым голасам і часам губляў ход думкі. Пасля хвалі крытыкі ён праз некалькі тыдняў адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы.

У маі 2025 года, праз некалькі месяцаў пасля вяртання Трампа ў Белы дом, у Байдэна дыягнаставалі агрэсіўную форму раку прастаты. Паводле ацэнкі медыкаў, такое захворванне лічыцца невылечным, але ў некаторых выпадках яго можна кантраляваць з дапамогай лячэння.

Жонка былога прэзідэнта ЗША Джыл Байдэн раней расказвала, што дыягназ стаў для сям'і нечаканасцю. Паводле яе слоў, яны былі шакаваныя тым, што на момант выяўлення хвароба ўжо дасягнула чацвёртай стадыі і распаўсюдзілася на косці. Пры гэтым яна давала асцярожна аптымістычныя ацэнкі і сцвярджала, што лячэнне дапамагае.

Пасля сыходу з пасады прадстаўнікі Байдэна доўгі час не каментавалі падрабязнасці яго стану. Восенню 2025 года яго офіс паведаміў, што ён праходзіць прамянёвую і гарманальную тэрапію, а таксама перанёс аперацыю па выдаленні ракавых утварэнняў скуры.

Сам Байдэн у пачатку ліпеня, калі абвяшчаў пра выхад сваіх мемуараў, коратка заявіў, што працягвае лячэнне і яно праходзіць «вельмі добра».

Каментары3

  • Джо
    27.07.2026
    Давай Джо, ты яшчэ павінен пахаваць Трампа!
  • Лякарня
    27.07.2026
    Рак прастаты забівае не хутка...
  • Ліпень
    28.07.2026
    І вось ен меў намер быць сення прэзідэнтам ЗША. Мемуары прэзентуе: як я заснуў на перадвыбарных дэбатах. Каб не Байдэн, дык і сеннешняя недарэчнасць не была б прэзідэнтам.

Цяпер чытаюць

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць