Свет44

Науру разарвала дыпламатычныя адносіны з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй

Рэспубліка Науру спыніла дыпламатычныя адносіны з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Пра гэта паведамілі грузінскія СМІ са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Грузіі.

Дзяржаўны сцяг Науру. Фота: vecteezy.com

У Міністэрстве замежных спраў самаабвешчанай Абхазіі заявілі, што рашэнне Науру было «вымушаным» і стала вынікам знешняга ціску. Абхазскі бок сцвярджае, што пасля прызнання незалежнасці Абхазіі Науру ў 2009 годзе паміж краінамі нібыта развіваўся палітычны дыялог і супрацоўніцтва.

У заяве МЗС Абхазіі адзначаецца, што адносіны паміж дзвюма краінамі нібыта сутыкаліся з супрацьдзеяннем з боку Грузіі і яе заходніх партнёраў. Паводле абхазскага ведамства, пасля пераходу сумесных праектаў у практычную сферу супраць Науру пачалася кампанія «знешняга ціску», якая ўключала палітычны і дыпламатычны ўплыў, а таксама эканамічныя абмежаванні.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Грузіі, урад Науру прыняў рашэнне аб спыненні дыпламатычных адносін з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй 21 ліпеня.

Науру — маленькая астраўная дзяржава ў Ціхім акіяне. У 2009 годзе яна прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якія большасць краін свету разглядаюць як часткі тэрыторыі Грузіі. Таксама гэта зрабілі дзве іншыя падобныя краіны — Вануату і Тувалу, але яны адклікалі сваё прызнанне яшчэ раней. Пасля ж адступлення Науру ў свеце засталіся, акрамя Расіі, усяго тры дзяржавы, якія афіцыйна прызнаюць марыянеткавыя ўтварэнні на Паўднёвым Каўказе — Венесуэла, Нікарагуа і Сірыя. 

Каментары4

  • Šarkoŭski pan
    30.07.2026
    Наконт Сірыі цікава. Там жа перазагрузка. Да Асада пытанняў няма. Можа новы ўрад банальна не ведае пра існаванне гэтых марыянетак?
  • Человек
    30.07.2026
    Šarkoŭski pan, Наверное, просто руки пока не дошли. Тем более что, скорее всего, никто из внешних игроков не требовал отозвать признание и не обещал за это плюшек. Но если потребуют и пообещают - то отзовут, почему нет.

    То же и Венесуэлы касается, где тоже власть не то чтобы совсем сменилась, но, скажем так, переориентировалась.
  • Отец Засандалий
    30.07.2026
    А Науру, А Мау.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць