Літаратурны фестываль «Прадмова» сёлета пройдзе ў чатырох гарадах
Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў гэтым годзе завітае ва Уроцлаў, Вільню, Прагу і Варшаву. Тэма — «Чужая Бацькаўшчына».

«Прадмова» — гэта супольнасць вакол беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Таму мы зноў запрашаем аўтараў і аўтарак, даследчыкаў і даследчыц, перакладчыкаў і перакладчыц, выдаўцоў і выдаўчынь, рэдактараў і рэдактарак, мастакоў і мастачак, куратараў і куратарак, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты далучыцца да стварэння фестывальнай праграмы.
- Уроцлаў — 2‑4 кастрычніка
- Вільня — 16‑18 кастрычніка
- Прага — 30 кастрычніка — 1 лістапада
- Варшава — 13‑15 лістапада
Прыём заявак працягнецца да 17 жніўня.
Каментары