Мінскі гарадскі суд вынес завочны прысуд вядомаму музыканту і лідару гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» і Brutto Сяргею Міхалку. Яго вінавацілі ў знявазе да Лукашэнкі і распальванні варожасці.

Міхалка асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў распальванні сацыяльнай варожасці і знявазе Аляксандра Лукашэнкі.
Прысуд пакуль не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.
Па версіі пракуратуры, падставай для крымінальнай справы сталі публікацыі на афіцыйных старонках праекта Brutto ў сацыяльных сетках і на YouTube за 2021—2022 гады.
Музыканту паставілі ў віну размяшчэнне відэаролікаў з негатыўнай ацэнкай Лукашэнкі, а таксама звароты сакавіка 2022 года з крытыкай расійскіх і беларускіх сілавікоў ды вайскоўцаў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.
Каментары
А Г. Лукашенко (подпись)
Ўсе судзі па гэтай і іншых справах, ўсе пракуроры, следчыя, праціўнікі МУС і КДБ раней ці пазней, лепш раней, прадстануць перад судом за свае злачынствы разам з лукавым і ягонымі памагатымі.
Гісторыя асудзіць і будуць суды нават пасля смерці злачынцаў. Спадзяюся што і пры нашым жыцці.
Шэрыя быкі танчуць карагоды
Ланцугі ўначы адліваюць златам
Воран там крычыць з воўкам родным братам
Палыхае там вогнішча да неба
П'юць яны віно заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б'юць капытам, б'юць, а ў небе маланкі!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
....