Усяго патроху3535

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто

Прасядзеўшы 9 гадзін у чарзе ў бальніцы, Настасся Касцюгова, экспертка па камунікацыі і экс-супрацоўніца Офіса Святланы Ціханоўскай, падзялілася сваімі ўражаннямі ад польскай бясплатнай медыцыны.

Фота: старонка Настассі ў Інстаграм 

Кіроўца толькі паціснуў плячыма

Настасся расказала «Нашай Ніве», што зламала нагу, калі ўпала з самаката на пераходзе ў Варшаве. Кіроўца аўто не паглядзеў па баках на невялікім завулку з зебрай і пачаў рух, калі да яго з аднаго боку на хуткасці ехаў веласіпедыст, а з другога — Настасся на самакаце.

«Веласіпедыст паспеў затармазіць у апошні момант, я таксама паспрабавала, але тармазоў самаката не хапіла. Каб не ўляцець у машыну, я пачала тармазіць яшчэ і нагой. У выніку вылецела фактычна яму пад колы, і ўпала з самакатам з вельмі вывернутым ступаком, якім тармазіла. Вось недзе там нага і зламалася», — апісвае выпадак Касцюгова.

Кіроўца, з ейных слоў, толькі паціснуў плячыма, а яна пакульгала дадому, яшчэ не ведаючы, што ў яе зламаная нага. 

Па медыцынскую дапамогу Настасся звярнулася толькі на наступны дзень.

Вырашыла скарыстацца перавагамі ЗУСа (абавязковыя адлічэнні на сацыяльнае і медыцынскае страхаванне ў Польшчы). У выніку дзяўчына правяла ў SOR (бальнічнае аддзяленне экстраннай медыцынскай дапамогі) дзевяць гадзін са зламанай нагой у калідоры, загачаным рознымі іншымі пацярпелымі, якія таксама чакалі сваёй чаргі.

9 гадзін — гэта яшчэ не шмат?

«За гэты час мне пісалі знаёмыя, якія распавядалі, што чакалі і 12, і 14 гадзін, некаторым далёка не з першага разу ставілі правільны дыягназ, і даводзілася вяртацца яшчэ раз. Усё гэта можна было б зразумець, калі б гэта не каштавала такіх грошай штомесяц», — скардзіцца Касцюгова, дадаючы, што з кожным годам яна плаціць усё больш грошай у ЗУС.

«Трэба сказаць, што ў мяне былі прэтэнзіі да беларускай дзяржаўнай медыцыны, але пасля павінна сказаць, што ў цэлым зразумела, чаму ўсе, хто можа ездзіць у Беларусь, прыязджаюць туды на абследаванні і лечаць зубы. У параўнанні цяпер ясна, што ў нас усё было вельмі нядрэнна», — прызнаецца яна.

Настасся зрабіла для сабе выснову, што польская дзяржаўная медыцына хай застаецца для нейкіх выключных выпадкаў, калі патрэбна дарагая аперацыя ці нейкія іншыя маштабныя рэчы. 

«А для такіх выпадкаў дастаткова прыватнай страхоўкі і эксперыментаваць больш няма жадання», — падсумавала яна.

Каментары35

  • Axe
    09.08.2026
    Настасься канешне не сказала за чый кошт гэтая "бясплатная медыцына" Беларусі. А яна за кошт абясцэньваньня працы медыкаў і ненармальных перапрацовак.
  • Спадар
    09.08.2026
    Навошта вы пішыце пра нейкіх ноўнэймаў? Ну не цікава ж чытаць, нейкі стос матэр'ялаў пра Пецю, Жэню і Кацю. Хто гэта?
  • алег
    09.08.2026
    Дык насустрач ці збоку? Наколькі я зразумеў, Наста ляцела і думала, што ў яе перавага на пераходзе. Гэта парушэнне правілаў. Зебру трэба ножкамі праходзіць, не ехаць на транспартным сродку.
    А чэргі ў паліклініках Еўропы - звыклая з'ява. Я ў Гішпаніі па 4-5 гадзін не раз сядзеў у адзяленні "хуткай". Прычым у платных клініках тая ж праблема. Нават калі па запісу - усё роўна будзеш сядзець гадзіну-другую.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць