Свет33

Сотні людзей сабраліся ў Маскве каля Вярхоўнага суда, які разглядае зняцце «Яблыка» з выбараў

Гэта партыя «дазволенай апазіцыі» адзіная выступае супраць вайны.

Пад будынкам суда ў Маскве сабралася каля паўтысячы чалавек, у асноўным моладзь, якія прыйшлі падтрымаць антываенную партыю.

Адзіную дапушчаную да выбараў у Дзяржаўную думу Расіі партыю з антываеннай пазіцыяй намагаюцца адхіліць ад удзелу праз Вярхоўны суд РФ. Пазоў пра адмену рэгістрацыі федэральнага спісу «Яблыка» падала пракрамлёўская партыя «Радзіма», абвінаваціўшы канкурэнтаў у парушэнні выбарчага і аўтарскага заканадаўства.

Прычынай судовага працэсу стаў пазоў «Радзімы» з абвінавачваннямі ў парушэнні аўтарскіх правоў: «Яблык» нібыта размяшчае рэкламу ў забароненых у Расіі сацсетках і парушае аўтарскія правы пры выкарыстанні песень і тэкстаў. Таксама, сярод іншага, з-за фота бамбардзіроўкі Хірасімы з Бібліятэкі Кангрэса ЗША, цытат у інтэрв'ю Яўлінскага і кадраў з фільма «Вайна і мір», піша «Медуза». 

Старшыня «Яблыка» Мікалай Рыбакоў заявіў у судзе, што апаненты дайшлі да абсурду і спрабуюць паставіць у віну партыі сам факт крытыкі ўладаў і лозунг «За мір і перамены».

Большасць з сотняў прыхільнікаў не змаглі трапіць у залу і сочаць за працэсам на вуліцы.

Кіраўніца расійскага ЦВК Эла Памфілава заклікала пакуль не адпраўляць бюлетэні са спісам зарэгістраваных партый у друк, бо ў іх могуць унесці змены: «Не спяшайцеся, ні ў якім разе ў друкарні нікуды не адпраўляйце, правяраем, магчыма, будуць нейкія карэкціроўкі», — сказала Памфілава на пасяджэнні камісіі.

Каментары3

  • Боты
    10.08.2026
    Мабілізацыя плануецца.
  • Ганка
    10.08.2026
    Ого, ажно сотні людзей на цэлую 20-мільённую Маскву. Фэнамэнальна!
  • Молодые, жалко их
    10.08.2026
    Они ещё не знают как бывает, когда властям не нравиться

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць