Грамадства33

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі

Калінінградскія перавозчыкі сутыкнуліся з масавымі затрымкамі грузавікоў на тэрыторыі Беларусі. Частку цягачоў здымаюць з маршрутаў і накіроўваюць на экспертызу, якая можа доўжыцца некалькі месяцаў, піша рэгіянальнае выданне «Клопс».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Клопс»

Як расказаў выданню прадстаўнік адной з транспартных кампаній Іван Зайцаў, праблема ўзнікае пасля праходжання літоўска-беларускай мяжы. Кіроўца падае неабходныя дакументы, пасля чаго яму паведамляюць, што цягач трэба пакінуць на стаянцы на нявызначаны тэрмін. Пры гэтым перавозчыкам не тлумачаць, чаму для праверкі выбіраюць менавіта той ці іншы аўтамабіль.

Паводле слоў Зайцава, на пункце пропуску кіроўцам кажуць, што іх машына застаецца на экспертызе і прапануюць звязвацца з кіраўніцтвам, выклікаць іншы цягач і забіраць прычэп.

Перавозчыкі мяркуюць, што праверкі звязаныя з высвятленнем сапраўднасці дакументаў на транспартныя сродкі. У адным з выпадкаў дакументы на цягач былі выдадзеныя Калінінградскай дзяржаўтаінспекцыяй яшчэ ў лютым.

Праблема, паводле інфармацыі перавозчыкаў, закранае не адзін пункт пропуску. Можа ісці гаворка прыкладна пра 300 грузавікоў з калінінградскай рэгістрацыяй. На адным з памежных пераходаў ужо сабралася каля дзесяці такіх машын.

Тэрміны экспертыз істотна адрозніваюцца. Цягач Зайцава прастаяў каля тыдня, але іншыя перавозчыкі расказваюць пра чаканне на працягу трох-чатырох месяцаў і нават даўжэй.

Асабліва сур'ёзныя наступствы гэта стварае для кампаній, якія перавозяць прадукты, што хутка псуюцца. Фірма Зайцава займаецца транспартаваннем падвяснога мяса, для якога тэрміны дастаўкі строга абмежаваныя. Паводле яго слоў, на дастаўку да месца прызначэння даецца ўсяго чатыры дні.

Калі цягач затрымліваюць, перавозчыку даводзіцца тэрмінова шукаць іншую машыну, каб забраць прычэп і не сарваць пастаўку. У адным з выпадкаў кошт грузу складаў каля 4 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 48,5 тысяч даляраў).

Страты нясуць не толькі перавозчыкі, але і ўладальнікі грузу. Транспарт прастойвае, кіроўцам неабходна выплачваць заробак, а дадатковыя выдаткі ў выніку могуць павялічыць кошт тавараў для спажыўцоў.

Перавозчыкі таксама скардзяцца на ўмовы чакання. Затрыманыя цягачы адпраўляюць на спецыяльныя стаянкі, дзе, паводле іх слоў, няма ні кавярняў, ні крам.

Прадпрымальнікі ўжо звяртаюцца на гарачую лінію Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, аднак пакуль вырашыць праблему з працяглымі праверкамі не ўдалося.

Каментары3

  • Вольга
    11.08.2026
    Кёнігсберг, Крулевец - а калінінград гэта было часова. Пачалося вяртанне тэрыторыяў ў Азіі ў Еўропу.
  • палата 6
    11.08.2026
    Вольга, какой Крулевец?! Город никогда не принадлежал полякам!
  • !
    11.08.2026
    Вольга, яшчэ нейкі Каралявічус, кажуць, стаіць у чарзе, як кандыдат.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага10

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». Як уладкаваны бізнэс беларускага перакупшчыка ў Польшчы1

Псіхатэрапеўта Кашпіроўскага павязуць хаваць ва Украіну2

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой7

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі5

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага10

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць