Культура22

Руіны касцёла ў Бабруйску бясплатна аддалі «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву

Найстарэйшы будынак Бабруйска перададзены ў прыватную ўласнасць кампаніі, якую кантралюе бізнэсмен Аляксандр Зайцаў, блізкі да Віктара Лукашэнкі. Ён абавязаны аднавіць помнік цягам трох гадоў.

Абваленая сцяна сакрысціі бабруйскага езуіцкага касцёла ўвесну 2025 года і бізнэсмен Аляксандр Зайцаў. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына» / TUT.by

Згодна з афіцыйным адказам Міністэрства культуры, апублікаваным тэлеграм-каналам «Спадчына», рашэнне аб адчужэнні маёмасці было прынятае Бабруйскім гарвыканкамам. Дагавор аб бязвыплатнай перадачы падпісаны 30 верасня 2025 года. Паводле дакумента, уласнік павінен выканаць рамонтна-рэстаўрацыйныя працы да 30 верасня 2028 года. У выпадку невыканання ўмоў кампанія абавязана выплаціць гораду няўстойку ў памеры рэшткавай вартасці маёмасці з улікам індэкса цэн.

У сакавіку 2026 года Міністэрства культуры выдала ТАА «Эйчэмсі груп» дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных прац па рэканструкцыі аб'екта са змяненнем яго прызначэння.

Так былы касцёл выглядаў у 2011 годзе. Фота: bobruin.by

Кампанія ТАА «Эйчэмсі груп» звязаная з бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым. Гэтая юрыдычная асоба ў тым ліку кантралюе турыстычнае агенцтва Explora. Як высветліла выданне «Бюро», летам 2025 года звязаныя з Зайцавым структуры былі задзейнічаныя ў арганізацыі і інфармацыйнай падтрымцы буйнога рок-фестывалю «Сонцастаянне», які прайшоў у Пружанах.

Акрамя таго, праз іншыя падкантрольныя кампаніі Зайцаў валодае мінскімі буцікамі «Аўтлет парк». Нягледзячы на тое, што сам бізнэсовец яшчэ ў 2021 годзе трапіў пад персанальныя санкцыі ЕС і ЗША, яго структуры працягваюць гандляваць у Беларусі арыгінальнымі вырабамі еўрапейскіх прэміум-брэндаў. Як высветлілі журналісты-расследавальнікі, прадстаўнікі кампаніі таксама шукаюць магчымасці для аптовых паставак падсанкцыйнага люксу на расійскі рынак.

Пачатковы выгляд касцёла. Абмерны чарцёж XVIII ст. Фота: Wikimedia Commons
Галоўны фасад касцёла ў 2007 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Па нараджэнні праваслаўны, некалькі гадоў таму Зайцаў перайшоў у каталіцтва і пачаў шчодра ахвяраваць на будаўніцтва касцёлаў у Беларусі. У снежні 2022 года ён стаў першым у гісторыі краіны рыцарам папскага Ордэна Святога Грыгорыя Вялікага. Паводле інфармацыі крыніц, такі крок меў прагматычную мэту: статус актыўнага каталіка і мецэната быў неабходны бізнэсоўцу для атрымання пашпарта Мальтыйскага ордэна, які дае права бязвізавага ўезду ў дзясяткі краін свету.

Абваленая сцяна сакрысціі бабруйскага езуіцкага касцёла ўвесну 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Здымак абваленай сцяны зрабілі яшчэ ў красавіку. Фота: bobr.by

Перадачы касцёла кампаніі Зайцава папярэднічаў абвал сцяны паўночнай сакрыстыі, які быў зафіксаваны ўвесну 2025 года. Помнік архітэктуры пустуе з пачатку 2000‑х гадоў. У 2011 і 2012 гадах у будынку адбыліся пажары, пасля якіх ён застаўся без даху і пачаў актыўна разбурацца пад уздзеяннем ападкаў.

Мураваная базіліка ў стылі барока была ўзведзеная ў 1745—1747 гадах па праекце віленскага архітэктара Тамаша Жаброўскага. Першапачаткова комплекс уключаў калегіум, бібліятэку і тэатр. У першай палове XIX стагоддзя, падчас будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, расійскія ўлады перабудавалі касцёл пад склад зброі (цэйхгаўз), знішчыўшы вежы і фігурны франтон галоўнага фасада. У савецкі час гістарычны будынак выкарыстоўваўся як ваенная турма (гаўптвахта), якая функцыянавала да пачатку нулявых гадоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • маленькая архітэктара цемры
    15.08.2026
    хто-небудзь можа патлумачыць пасля прачытанага, што будзе ў выніку з руінамі? я так разумею, што нічога добрага?
  • бабруйчанін
    16.08.2026
    Калі ні расцягне цэглу гэты " гаманец " адновіць ці падобны адбудуе то ..крыху на будучыню сабе закіне
    Па кроплі і на індульгенцыю назбірае

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць