Свет

«Уся праўда пра Дыяну з пункту гледжання брата». Чарльз Спенсер напісаў кнігу пра сваю сястру-прынцэсу

Брат брытанскай прынцэсы Дыяны, граф Чарльз Спенсер, абвясціў, што найбліжэйшым часам будзе апублікаваная яго кніга ўспамінаў пра сястру, якая загінула амаль 30 гадоў таму, піша Бі-бі-сі.

Тагачасны прынц Уэльскі Чарльз (сённяшні кароль Карл ІІІ) і прынцэса Дыяна, якая трымае на руках нованароджнага сына Гары. Фота: AP Photo, File 

Мемуары пад назвай «Лебядзіная песня: мая сястра Дыяна» (Swan Song: Diana, My Sister) павінны выйсці ў свет у Вялікабрытаніі ў верасні.

Свае матывы для напісання кнігі Спенсер апісаў так: «Я хацеў бы гаварыць ад імя Дыяны — і рабіць гэта ў адкрыта пазітыўным ключы». Ён выказаў надзею, што яго кніга дапаможа людзям зразумець, кім на самай справе была яго сястра.

«Адзіная ў сваім родзе, яна была вельмі дынамічным чалавекам, поўным любові, харызмы і няўпэўненасці ў сабе, — кажа Чарльз. — Яна жыла на поўную катушку і пакінула пасля сябе нашмат лепшы свет, хоць і пакінула яго такой маладой».

1 ліпеня гэтага года Дыяне магло б споўніцца 65 гадоў. Яна загінула ў выніку аўтакатастрофы ў Парыжы ў 1997 годзе, калі ёй было 36. Яе сынам — прынцам Уільяму і Гары — на той момант было 15 і 12 гадоў.

У сваёй заяве з нагоды выхаду новай кнігі Чарльз Спенсер піша, што ў апошні час яго зноў пачалі пастаянна прасіць даваць інтэрв'ю ў сувязі з набліжэннем 30‑годдзя гібелі Дыяны.

«Гэта пераканала мяне ў неабходнасці раз і назаўсёды запісаць уласныя думкі і ўспаміны — замест таго, каб чарговым разам адчуваць дыскамфорт ад чытання выказванняў, многія з якіх заснаваныя на непраўдзівых фактах, што з часам усталяваліся як праўдзівыя», — кажа Чарльз Спенсер.

Прамова на пахаванні

«Мэта гэтай кнігі — расказаць усю праўду пра Дыяну з пункту гледжання яе брата — гэтак жа, як я спрабаваў зрабіць гэта, калі выступаў на яе пахаванні», — дадаў Спенсер, маючы на ўвазе прамову, якую ён сказаў на цырымоніі развітання ў Вэстмінстэрскім абацтве ў верасні 1997 года.

Спенсер спадзяецца, што яго кніга зацікавіць тых, хто «па-ранейшаму шануе памяць» пра часы, калі Дыяна была жывая.

У сваёй прамове на пахаванні Спенсер апісваў Дыяну як «увасабленне спагады, пачуцця абавязку, стылю і прыгажосці». «Для ўсяго свету яна была сімвалам бескарыслівай чалавечнасці, змагаром за правы сапраўды адкінутых грамадствам».

У сваёй тагачаснай прамове ён таксама раскрытыкаваў журналістаў, назваўшы Дыяну чалавекам, «на якога палявалі больш за ўсіх у сучаснай гісторыі». Пры гэтым ён паабяцаў абараніць прынцаў Уільяма і Гары, каб іх не спасцігла тая ж доля.

Мемуары Чарльза Спенсера павінны выйсці ў свет 22 верасня. Іх выдасць кампанія Penguin Michael Joseph.

«Хоць на старонках гэтай кнігі ёсць нямала адкрыццяў, якія прыцягнуць да сябе значную ўвагу, чытачы ўпершыню — і назаўсёды — атрымаюць годную даніну памяці той любімай усімі жанчыне, якой была прынцэса Дыяна», — заявіў дырэктар Penguin Random House UK Дэніэл Баньярд.

Каментары

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць