Свет66

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што плануе сустрэцца з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Пра гэта ён паведаміў 19 жніўня падчас размовы з журналістамі каля Белага дома, піша Reuters.

Кім Чэн Ын і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Сінгапуры ў чэрвені 2018 года. Фота: Evan Vucci / AP

Трамп адзначыў, што добра ведае Кім Чэн Ына і лічыць станоўчым тое, што яны падтрымліваюць добрыя адносіны.

Паводле яго слоў, дыялог з паўночнакарэйскім лідарам можа быць карысным, калі ЗША ўзначальвае «разумны прэзідэнт».

Падчас размовы Трамп таксама заявіў, што КНДР нібыта мае 57 ядзерных боегаловак, назваўшы іх «вельмі магутнымі». Пры гэтым ён не патлумачыў, адкуль узялася гэтая лічба.

Ацэнкі экспертаў адносна ядзернага арсеналу Паўночнай Карэі адрозніваюцца. Напрыклад, паводле ацэнкі Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), па стане на чэрвень 2026 года КНДР магла мець каля 60 сабраных боегаловак і дастатковую колькасць матэрыялаў яшчэ прыкладна для 30.

Трамп і Кім Чэн Ын ужо сустракаліся некалькі разоў у 2018—2019 гадах — у Сінгапуры, В'етнаме і на міжкарэйскай мяжы. Падчас сустрэчы ў чэрвені 2019 года Трамп стаў першым дзейным прэзідэнтам ЗША, які перасёк дэмілітарызаваную зону і ступіў на тэрыторыю КНДР.

Пасля гэтага адносіны паміж Вашынгтонам і Пхеньянам зноў пагоршыліся. Аднак цяпер Трамп імкнецца аднавіць дыялог з Кімам. Раней паведамлялася, што ён разглядае магчымасць сустрэчы з паўночнакарэйскім лідарам ужо гэтай восенню.

Каментары6

  • дату выпраўце
    19.08.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Ну-ну
    19.08.2026
    ., самае ржачнае, што ў Ляпідарнага Генія ўжо была Ляпідарна Геніяльная зьдзелачка з Кімам ІІІ у Віетнаме, калі ў Ляпідарнага Генія была толькі першая кадэнцыя. Ня менш цікава, што беларуская сэкта Ляпідарнага Генія чамусьці любіць загадкава маўчаць пра пасьпяховасьць той зьдзелачкі... (спойлер: нулявой :D).
  • Камандзіровачка
    19.08.2026
    А напярэдадні цэльны міністр паехаў на адпачынак у КНДР, абмяркоўваць ідэі чучхе. Ніколі раней такога не было

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі28

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі28

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць