Свет88

Anthropic дадала вадзяныя знакі ў Claude — распрацоўшчыкі адразу выпусцілі «сціркі»

Рашэнне Anthropic маркіраваць згенераваныя Claude тэксты выклікала новы ўсплёск цікавасці да сэрвісаў для выдалення такіх метак. Некаторыя інструменты з’явіліся праз некалькі дзён пасля анонсу кампаніі і ўжо набралі тысячы карыстальнікаў, піша devby.io.

Anthropic дадала вадзяныя знакі ў Claude — распрацоўшчыкі адразу выпусцілі «сціркі»

Business Insider паведамляе, што цікавасць да запыту AI watermark remover у Google Trends у ЗША за тыдзень вырасла на 60%. Адначасова з’явіліся некалькі праектаў, якія абяцаюць выдаляць або аслабляць маркіроўку ў тэкстах і файлах.

Адзін з іх — адкрыты Watermarks Remover, які запусціў французскі прадпрымальнік Гіём Мэер. Паводле яго слоў, першую версію ён сабраў прыкладна за пяць гадзін. Праект ужо атрымаў больш за 14 тысяч зорак на GitHub.

Інструмент выдаляе схаваныя сімвалы і метаданыя, а потым перапісвае тэкст, каб парушыць статыстычны шаблон выбару словаў, на якім заснаваны вадзяны знак Anthropic. Пры гэтым распрацоўшчык не гарантуе, што маркіроўка будзе выдаленая цалкам.

«Я цалкам за пазначэнне паходжання кантэнту. Я супраць менавіта гэтай тэхналогіі вадзяных знакаў, і гэта важнае адрозненне», — заявіў Мэер.

Паводле яго меркавання, такі падыход занадта спрашчае пытанне аўтарства, бо адзін і той жа вадзяны знак можа з’яўляцца як у цалкам згенераваным тэксце, так і пасля рэдагавання чалавекам напісанага матэрыялу.

Anthropic раней падкрэслівала, што яе маркіроўка не прызначаная для вызначэння аўтарства. Яна толькі дазваляе ацаніць верагоднасць таго, што Claude удзельнічаў у стварэнні тэксту.

Іншы распрацоўшчык, Анш Анежа, выпусціў уласны інструмент для выдалення вадзяных знакаў Claude у дзень анонсу функцыі. Пазней ён апублікаваў лакальную адкрытую версію пад назвай MarkScrub. Паводле яго, за першыя суткі з паслуг сэрвіса скарысталіся 8,5 тысячы чалавек.

Эфектыўнасць гэтых рашэнняў пакуль не пацверджаная незалежнымі тэстамі. Даследчык ETH Zurich Тыбо Глааген адзначае, што ў вадзяных знакаў у прынцыпе ёсць фундаментальнае абмежаванне: калі дастаткова моцна перапісаць тэкст, статыстычны патэрн можна разбурыць.

Юрыдычны статус такіх інструментаў у ЕС пакуль застаецца нявызначаным. Закон аб ШІ патрабуе ад пастаўшчыкоў мадэляў рабіць маркіроўку ўстойлівай да выдалення і змяненняў, але напрамую не забараняе трэцім асобам ствараць інструменты для яе выдалення.

Пры гэтым выкарыстанне такіх сэрвісаў для таго, каб выдаваць згенераваны ШІ тэкст за чалавечы, можа парушаць правілы Anthropic. Палітыка кампаніі забараняе прадстаўляць вынікі працы мадэлі як створаныя чалавекам.

Каментары8

  • Капіруй
    21.08.2026
    Калі тэкст - капіруй у Notepad++. Адтуль у любы іншы тэкставы радактар. Нічога акрамя голага тэксту не застанецца.
  • Жэка
    21.08.2026
    Людзі перастануць карыстацца антропікам. Шчыра кажучы, абнаглелі. Самі сваю мадэль навучылі на крадзеных дадзеных, якія выкарыстоўваліся без дазволу аўтараў - а цяпер яны нейкія вадзяныя знакі ставяць, "аўтарства" сваё пазначаюць? Якое тваё "аўтарства"?

    [Зрэдагавана]
  • статыстык
    21.08.2026
    Капіруй, пазнакай з'яўляецца сама структура тэксту і выбар сімвалаў. Напрыклад, чаргаванне прабелаў адзінарны-двайны, нейкія рэдкія знакі пунктуацыі (сімвалаў апострафаў, кавычак і цірэ многа варыянтаў у юнікодзе, нават прабелаў некалькі). Хоць бы замена лацінскай "c" на кірылічную "с". Што заўгодна, што людзі ў норме не робяць, і што ў вочы не кідаецца.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць