Грамадства33

Чаты Claude з асабістымі звесткамі трапілі ў пошук Google

Невядомая колькасць публічных чатаў Claude трапіла ў вынікі пошуку Google. Сярод праіндэксаваных старонак аказаліся медычныя дакументы, унутраныя матэрыялы кампаній, крыптаключы, а таксама імёны і тэлефоны дзяцей.

Праблему выявілі карыстальнікі Reddit. Яны высветлілі, што з дапамогай пошукавага запыту па адрасе claude.ai/share можна знайсці доўгі спіс апублікаваных размоваў, піша Devby.io.

Уцечка закранула не звычайныя прыватныя чаты, а размовы, для якіх карыстальнікі стварылі публічную спасылку. Інтэрфейс Claude папярэджвае, што такі чат зможа адкрыць «любы, у каго ёсць спасылка», аднак многія маглі не разумець, што старонку таксама здольны праіндэксаваць пошукавікі.

Anthropic заявіла, што не перадае пошукавым сістэмам каталогі або карты апублікаваных чатаў. Паводле версіі кампаніі, спасылкі маглі трапіць у індэкс толькі пасля таго, як карыстальнікі размясцілі іх на даступных пошукавікам сайтах, форумах або ў сацсетках.

Адпраўленыя асабіста спасылкі, як сцвярджае Anthropic, у пошук не трапляюць.

Пры гэтым журналісты выявілі сярод вынікаў медычнай справаздачы рэальнага пацыента, вынікі клінічных выпрабаванняў з імёнамі ўдзельнікаў, дакументы з персанальнымі звесткамі школьнікаў, матэрыялы для ўнутранага выкарыстання і водгукі пра супрацоўнікаў. У адкрытым доступе таксама знаходзіліся праграмны код і працоўныя нататкі.

Каментары3

  • Indrid Cold
    29.07.2026
    Усё нармальна, ШІ-бро зараз раскажуць што гэта будучыня і прыватнасць - перажытак мінулага.
  • JJ
    29.07.2026
    Indrid Cold,
    Не, прыватнасць - не перажытак мінулага. Але калі ваш пароль "password", не трэба здзіўляцца, калі вас узламаюць.
  • тру
    29.07.2026
    Indrid Cold, прыватнасць, прыватная ўласнасць, права на выказванне сваіх думак гэта кансерватыўны перажытак. Прагрэсіўныя лепш ведаюць, як вам жыць, што думаць, як размаўляць, і чым валодаць

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць