Свет55

Адзін з нямецкіх рэстаранаў уключыў у меню мяса янота

Шэф-кухар рэстарана Lindeneck у нямецкім горадзе Веймары Штэфан Хаасэнгір каля двух гадоў таму падчас рыбалкі ўбачыў янота і зацікавіўся, які ён на смак. А як паспытаў сам — то вырашыў частаваць і іншых, піша Deutsche Welle.

Паколькі сябар кухара займаецца паляваннем, Штэфан папрасіў аддаць яму аднаго з падстрэленых янотаў. Хаасэнгір, які ў штодзённым жыцці сам з'яўляецца вегетарыянцам, прыгатаваў жывёліну на грылі і, паводле яго слоў, застаўся вельмі задаволены вынікам.

Пасля гэтага кухар вырашыў дадаць яноціну ў меню рэстарана. Ужо прыкладна год наведвальнікам Lindeneck прапануюць, у прыватнасці, яноціну ў выглядзе кумпяка і бургераў. Кумпяк добра пасуе для тушэння, а спіну, шыю і лапаткі кухар раіць смажыць на грылі або выкарыстоўваць для гуляшу. На яго думку, да мяса варта дадаваць вострыя спецыі, а на гарнір падаваць клёцкі ці адварную бульбу.

Незвычайная прапанова прыцягвае ў Веймар турыстаў з іншых рэгіёнаў Германіі. Летась рэстаран перапрацаваў больш за 400 кілаграмаў яноціны. Акрамя таго, шэф-кухар праводзіць майстар-класы, дзе ахвотных вучаць гатаваць гэта мяса.

Хаасэнгір сцвярджае, што набывае яноціну толькі ў знаёмага паляўнічага. Перад тым як трапіць на кухню, туша абавязкова праходзіць праверку на трыхінелёз — небяспечнае паразітарнае захворванне. Яе неабходна спецыяльна даставіць у ветэрынарную службу з захаваннем усіх патрабаванняў і пасля забраць адтуль. Толькі пры станоўчым выніку праверкі мяса дазваляюць выкарыстоўваць у ежу.

Паводле даных Экалагічнага паляўнічага таварыства, цяпер у зямлі Цюрынгія, дзе знаходзіцца Веймар, паляўнічыя здабываюць прыкладна ў 28 разоў больш янотаў, чым у 2000 годзе. Яноты становяцца здабычай прыкладна ў восем разоў часцейшай за зайцоў.

У таварыстве лічаць, што папулярызацыя страў з яноціны і кулінарных майстар-класаў можа ператварыць янотаў з праблемы для паляўнічых гаспадарак у запатрабаваны харчовы прадукт.

Каментары5

  • Барадзед
    24.08.2026
    А мне нравится домашняя колбаса из свинины. Пальчики оближешь. Можно и горячего копчения, и запеченная.
  • еноты-беженцы
    24.08.2026
    та енотиха-нелегалка, что прибыла из США в Беларусь, знала, какие Европейские страны надо избегать) Скоро надо ожидать енотов-беженцев из Германии )
  • Ёсік
    24.08.2026
    А мо не хлусіць лукашэнка, калі кажа, што ў іх есьці няма чаго, солі, запалак, сьвініна не смачная (чытаць не ўмеюць на мовах тутэйшых, янотаў ды андатры паелі, а лічаць, што парася).

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць