Свет88

У Маскву з няяснымі мэтамі прылятаў дырэктар ЦРУ

Паводле паведамленняў амерыканскіх журналістаў, у Расію прыбыў дырэктар ЦРУ ЗША Джон Рэткліф. Пра ягоны візіт паведамілі карэспандэнт CBS Джэніфер Джэйкабс і журналіст Axios Барак Равід, спасылаючыся на свае крыніцы.

Джон Рэткліф. Фота: AP Photo/Matt Rourke

Раніцай 25 жніўня ў маскоўскім аэрапорце Унукава прызямліўся вайскова-транспартны самалёт ВПС ЗША Boeing C-17 Globemaster III з бартавым нумарам RCH4555.

Паводле даных Flightradar24, перад гэтым самалёт 23 жніўня прыляцеў у Рыгу. Пачатковым пунктам яго маршруту быў пазначаны Кэмп-Спрынгс у штаце Мэрыленд, дзе знаходзіцца авіябаза Эндрус.

Менавіта тут базуецца Air Force One — самалёт прэзідэнта ЗША.

Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння мэты візіту Рэткліфа ў Расію ў паведамленні няма. Таксама не паведамляецца, з кім менавіта ён можа праводзіць перамовы ў Маскве.

Джон Рэткліф займае пасаду дырэктара ЦРУ з 2025 года.

Каментары8

  • ...
    25.08.2026
    Обмен заключенных или что-то в этом роде?
  • Алла
    25.08.2026
    Барин прилетел, кацапы кремлевские кланяются)))
  • Точно
    25.08.2026
    Алла, путя лижет ему ботинки.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць