Здарэнні22

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Чартарны рэйс «Белавія» В2 8148, які ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў беларускую сталіцу, быў вымушаны змяніць маршрут і зрабіць пасадку ў Турцыі. Прычынай стала рэзкае пагаршэнне здароўя аднаго з пасажыраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Увечары 24 жніўня, у 23.30, чартарны рэйс «Белавія» В2 8148 Шарм-эль-Шэйх — Мінск здзейсніў пасадку ў аэрапорце Анкары (Турцыя) у сувязі з дрэнным самаадчуваннем пасажыра.

Экіпаж прымаў на борце меры для аказання дапамогі, паведамляе авіякампанія. Бортправаднікі абвясцілі па гучнагаварыцелі пра тое, што патрабуецца дапамога медыцынскіх работнікаў. На заклік адгукнуліся два доктары. Пасажыру была праведзена сардэчна-лёгачная рэанімацыя.

Камандзір паветранага судна прыняў рашэнне пра выкананне экстраннай пасадкі, каб аператыўна перадаць пасажыра медыкам.

Нягледзячы на ўсе прыкладзеныя намаганні, выратаваць жыццё пасажыра не ўдалося.

Пасля выканання неабходных працэдур і дазапраўкі самалёт вылецеў з Анкары ў Мінск у 02.50 25 жніўня і здзейсніў пасадку ў Мінску ў 07.42.

Каментары2

  • интересненько
    26.08.2026
    Новичок или старичок? Ну и личность тоже вызывает вопросы?
  • Ёсік
    26.08.2026
    А зараз сям'я нябожчыка сутыкнецца зь вялікімі грашовымі выдаткамі, калі будзе вяртаць у Беларусь памерлага з Турцыі.

Цяпер чытаюць

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць