Гісторыя

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

Архіўныя публікацыі даваеннай прэсы дазволілі ўстанавіць фармальную прычыну пачатку крымінальнага пераследу выбітнага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Падставай для арышту стала знішчэнне моста прыроднай стыхіяй, якое савецкія ўлады кваліфікавалі як свядомы сабатаж.

Станіслаў Шабунеўскі. Фота: Wikimedia Commons

Як піша краязнаўчы тэлеграм-канал «Пошукі старога Гомеля», раней гісторыкі меркавалі, што ўлады маглі прыгадаць Шабунеўскаму знаходжанне ў горадзе падчас антысавецкага Стракапытаўскага мяцяжу 1919 года або пераследавалі за шляхецкае польскае паходжанне. Аднак рэальнай зачэпкай стаў іншы інцыдэнт.

Хальч і Ветка на карце РККА N-36 (В). Фота: тэлеграм-канал «Пошукі старога Гомеля»
Нататка пра падрыхтоўку да пабудовы Хальчанскага моста. «Палеская праўда», 1927 г. Фота: тэлеграм-канал «Пошукі старога Гомеля»

У 1927 годзе газета «Палеская праўда» апублікавала нататку пра падрыхтоўку да будаўніцтва маштабнага драўлянага моста праз раку Сож каля мястэчка Хальч у Веткаўскім раёне. Аб'ект быў уключаны ў пяцігадовы план дарожнага будаўніцтва БССР. Для яго ўзвядзення нарыхтоўвалі пяць тысяч хлыстоў лесу (хлыст — спілаванае дрэва з верхавінай, ачышчанае ад сукоў), а на этапе праектавання спецыялісты назіралі за разводдзем для вызначэння аптымальнага месца суднаходных пралётаў і струмененакіроўных дамбаў.

Нягледзячы на праведзеную падрыхтоўку, увесну 1929 года гатовы Хальчанскі мост быў цалкам знесены моцнай паводкай. Пракуратура пачала расследаванне крымінальнай справы аб «злачыннай пабудове моста». Вінаватых вінавацілі ў свядомым сабатажы і нанясенні шкоды народнай гаспадарцы, што цалкам адпавядала палітычнаму клімату пачатку 1930‑х гадоў у СССР і масавым працэсам над так званымі «шкоднікамі».

Нататка пра заканчэнне справы па «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. «Палеская праўда», 9 лютага 1931 г. Фота: тэлеграм-канал «Пошукі старога Гомеля» 

У лютым 1931 года пракуратура дала справаздачу ў прэсе аб завяршэнні следства. Да адказнасці прыцягнулі цэлую групу спецыялістаў: інжынераў Паўлава, Пастухова і Купрыянава, тэхнікаў Еўламп’ева і Лісёва, дарожных інспектараў Нарманскага і Вальфсона.

Галоўным абвінавачаным стаў іх непасрэдны кіраўнік — акруговы інжынер Станіслаў Шабунеўскі.

Апоры разбурана моста цераз Сож на нямецкім аэрафотаздымку. 22 кастрычніка 1943 г. Фота: тэлеграм-канал «Пошукі старога Гомеля» 

У тым жа лютым 1931 года Шабунеўскі быў упершыню арыштаваны органамі АДПУ. Праз пэўны час яго вызвалілі, аднак у 1937 годзе архітэктар, які спраектаваў дзясяткі выбітных будынкаў Гомеля, быў арыштаваны паўторна і пастановай пазасудовага органа асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Ён не вярнуўся са зняволення, загінуўшы ў лагеры на будаўніцтве Беламорканала. Імя архітэктара было пасмяротна рэабілітавана толькі ў кастрычніку 1989 года.

Даведка аб рэабілітацыі Станіслава Шабунеўскага ў 1990 года. Фота: тэлеграм-канал «Пошукі старога Гомеля» 

Што тычыцца самога моста паміж Веткай і Хальчам, то гэтае месца засталося праблемным і ў пазнейшы час. Капітальная жалезабетонная пераправа, узведзеная тут у 1968 годзе, сёння таксама прыйшла ў перадаварыйны стан, праз што былі ўведзены абмежаванні па вазе транспарту. Як мы паведамлялі раней, цяпер паралельна са старым аб'ектам будуецца новы сучасны мост даўжынёй 540 метраў, здача якога запланаваная на 2026 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў11

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін уключыў у свой картэж пікап з зенітным кулямётам ВІДЭА6

Мінпрыроды патлумачыла, куды падзелася возера ў Лагойскім раёне2

У сеціве з'явілася ВІДЭА перастрэлкі паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР у Кіеве11

Дзмітрый Семчанка будзе весці аўтарскую праграму на «Белсаце»7

«Гэта нават у рукі агідна браць». Бацькі «хваляцца», якія падручнікі выдалі ў школе іх дзецям10

Не можа згадаць сваё жыццё месяц таму, пазабываў знаёмых. Каскадзёр, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, запісаў відэа з бальніцы10

«Газпрам» не адмовіўся ад планаў будаваць у Беларусі завод па вытворчасці ЗПГ

Трох туркменаў, якія атруціліся ў Лідзе паганкамі, удалося адкачаць2

Жыхары Смальянаў на Аршаншчыне адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў11

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць