Каментары да артыкула

Жарсці вакол «крыжа каралевы Сафіі» не сціхаюць. Сяргей Абламейка заступіўся, а Крыцук прааналізаваў першакрыніцы

  • %
    31.08.2026
    Ай, не было ніякай там "меснкай". Увогуле - ніякай гсіторыі у Беларусі няма. Жылі тут тубыльцы, якіх тузалі па кутах каму толькі запатрабуецца вось і уся гісторыя. Як тыя жэмайты кажуць - сядзіце ў сваей кучы пахучай і задавольвайцесь тым што есьць, а да высакародных нацый не лезьце
  • Парада
    31.08.2026
    Хай бы гэтыя гарлапаны лепш Світоюсу за Пагоню давялі, а не займаліся гэтым псеўдааналітычным мастурбанствам.
  • 1
    31.08.2026
    Медыйная частка гэтай гісторыі, пры ўсёй крынжовасці, падобна, удалася - увагу атрымалася прыцягнуць даволі вялікую. На жаль, выбралі даволі сумнеўны аб'ект. Прывязка яго да Беларусі даволі гіпатэтычная, пераканаўчых доказаў няма. Таму казаць пра нейкую нацыянальную святыню дзіўна. Ды і неяк ганебна з такой ліпай да датчан ісці. Я б на іх месцы падумаў, што клаўнада нейкая.
  • Pish
    31.08.2026
    Respect Krycuku, ганьба Ablameike!
  • .
    31.08.2026
    "...больш глыбокую праблему: межы дапушчальнага ў публічнай гісторыі і адказнасць за стварэнне нацыянальных міфаў".
    Гэта сапраўды стратэгічнае пытанне, значна больш важнае за тое, напрыклад, як блогеры празмерна адрэагавалі адзін на другога.

    Закрану блізкую праблему: захаванне і дасяжнасць артэфактаў байнета - беларускага інтэрнэту.
    Чаму ізноў не даяце спасылкі на крыніцы? Дзе пісаў Крыцук, Плавінскі, Абламейка.
    Ці ёсць сапраўды спіс аўтараў, на якіх тут нельга даваць спасылкі, або гэта залежыць ад адказнасці канкрэтнага журналіста.
    Беларускія сайты і суполкі і так знікаюць праз некалькі год. Да таго ж сацсеткі як фэйсбук амаль не індэксуюцца пашукавікамі, не трапляюць у ШІ.
    Калі яшчэ і самастойна не падтрымліваць звязнасць, то і ўвогуле меркаванні застаюцца аднаразовымі.
    Па сутнасці і навукоўцы кажуць пра аналагічны падыход: інфармацыя павінна мець паходжанне, крыніцы, абгрунтаванасць.
  • Евгений
    31.08.2026
    ., респект. действительно важный стратегический вопрос.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць