Здарэнні66

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Карым Кузняцоў патлумачыў у судзе, што замужняя беларуска пачала яго мацаць, ён азірнуўся і папрасіў так не рабіць. І ў гэты момант наляцеў на бардзюр.

Санаторый «Беларусь» у Краснай Паляне. Фота: belarus-kp.ru

39‑гадовая беларуска прыехала па прафсаюзнай пуцёўцы на адпачынак і загінула за некалькі соцень метраў ад санаторыя «Беларусь». Адлерскі раённы суд прызначыў кіроўцу 5 гадоў 6 месяцаў калоніі-пасялення і спагнаў на карысць мужа загінулай каля $24 600.

Жанчына атрымала ад прафсаюзнай арганізацыі пуцёўку ў санаторый «Беларусь» у пасёлку Красная Паляна пад Сочы. Яна паляцела ў Краснадарскі край, а муж і дзіця засталіся дома.

«Я штодня тэлефанаваў ёй і пытаўся, як праходзіць адпачынак», — гаворыцца ў паказаннях мужа. Аднойчы раніцай па яе нумары адказаў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам паліцыі і паведаміў, што жанчына загінула ноччу ў аварыі.

Абвінавачаны — расіянін Карым Кузняцоў, які працаваў шэф-кухарам у санаторыі «Беларусь». З жанчынай ён пазнаёміўся падчас працы: «У мяне такая праца, што трэба размаўляць з гасцямі, дэманстраваць стравы». Ён сцвярджаў, што пытаўся ў яе, ці замужам яна, але адказу не атрымаў.

Мапед Jilang без нумароў ён купіў у калегі з працы — без дакументаў і нават не ведаючы прозвішча прадаўца. Пасведчання кіроўцы ў Кузняцова не было: пазбавілі за пакіданне месца ранейшай аварыі.

Каля апаўночы Карым і беларуская госця сустрэліся ля крамы за тэрыторыяй санаторыя. Ахоўнік кантрольна-прапускнога пункта расказаў, што калі мапед з пасажыркай пад'ехаў да шлагбаума, кіроўца загаварыў з ім — і ад яго ішоў «стойкі пах алкаголю». Але ахоўнік адчыніў шлагбаум.

Прыкладна а 00:30 мапед рухаўся па вуліцы Калінавай у Краснай Паляне.

Паводле паказанняў Кузняцова, пасажырка ззаду пачала яго мацаць, ён папрасіў яе спыніцца і павярнуўся, каб пагаварыць — і ў гэты момант на закругленні дарогі мапед наехаў на бардзюр, праехаў па газоне і сутыкнуўся з металічным плотам.

Кіроўца не страціў прытомнасць, зняў з жанчыны шлем — яна не рэагавала на голас. Уласнага тэлефона пры ім не было, і ён пабег да ахоўніка санаторыя з просьбай выклікаць хуткую.

Медыкі зрабілі беларусцы два ўколы адрэналіну і праз сем-дзесяць хвілін канстатавалі смерць.

Судова-медыцынская экспертыза выявіла разрыў пячонкі і правай ныркі. Гэтыя пашкоджанні і прывялі да смерці жанчыны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Опасный отдых
    31.08.2026
    Курортный роман закончился внезапно.
  • Мурзік
    31.08.2026
    такія кабеты у трэдсе пішуць што да іх, 40 гадовых, вельмі клеяцца малалетнія кавалеры
  • тузик-грелка
    31.08.2026
    Мурзік, а где покойная трудилась? Работяги вряд-ли от профсоюза в Сочи ездят?

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў1

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы10

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы6

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася8

«Не ведаю, як у тым пансіянаце мог бы хтосьці выжыць». Што расказваюць у вёсцы ў Кіеўскай вобласці, дзе загінулі 37 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць