Свет1111

Польская авіякампанія LOT патлумачыла залёт свайго самалёта ў Беларусь

Звычайна еўрапейскія судны агінаюць Беларусь.

Пасажырскі самалёт LOT, які ляцеў з Вільні ў Варшаву, 1 верасня ненадоўга ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі праз умовы надвор'я. Пра гэта MOST паведамілі ў польскай авіякампаніі.

«Падчас рэйса LO772 з Вільні ў Варшаву, які выконваўся 1 верасня, па маршруце палёту — ад Сейнаў, каля польска-літоўскай мяжы, аж да Аструва-Мазавецкага — фарміраваўся моцны навальнічны фронт. Дзеля забеспячэння бяспекі палёту камандзір паветранага судна па ўзгадненні з дыспетчарскай службай кіравання паветраным рухам у Вільнюсе папрасіў скарэктаваць курс і атрымаў на гэта дазвол. Затым самалёт перайшоў пад кіраванне польскай раённай дыспетчарскай службы», — адказалі ў авіякампаніі LOT на запыт MOST.

Там дадалі, што LOT не выконвае рэйсы з выкарыстаннем паветранай прасторы Беларусі, а 1 верасня самалёт апынуўся там толькі на некалькі дзясяткаў секунд у выніку карэкціроўкі курса, звязанай з умовамі надвор'я.

«Гэта быў адзінкавы інцыдэнт, прадыктаваны меркаваннямі бяспекі і які адбыўся па ўзгадненні з дыспетчарскай службай кіравання паветраным рухам», — патлумачылі ў авіякампаніі.

Рэйс LO772 Вільня — Варшава 1 верасня перасек мяжу Беларусі, праляцеўшы над Гродзенскай вобласцю.

У маі 2021 года Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) рэкамендавала авіякампаніям з краін ЕС пазбягаць палётаў праз Беларусь. Такое рашэнне было прынята пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце. Аднак правілы дапускаюць такі пралёт, калі выкарыстанне беларускай паветранай прасторы неабходнае «для забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі паветранага судна пры непрадбачаных абставінах».

Каментары11

  • Імя
    02.09.2026
    Ё, Ужо перагарнуў старонку?
  • Ё
    02.09.2026
    Імя, Лукашэнка ў Варшаву не паляціць на LOT. А вось мае бацькі - так. Але вам пляваць, бо чым горш для простых беларусаў, чым яны мацней адрэзаныя ад Еўропы, тым лепш. Квазіапазіцыйная маскоўская стратэгія.
  • Шляхціч Завальня
    02.09.2026
    Ё, вашым бацькам ніхто не дасць візы - бо яны на пытанне пра падтрымку Лукі і вайны не змогуць адказаць правільна.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць