Культура

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Раніцай 8 верасня зламыснікі праніклі ў мемарыяльны музей імпрэсіяніста на Блакітным беразе. Хоць паліцыя прыбыла аператыўна, рабаўнікі здолелі збегчы са значнай часткай здабычы. 

Віла Рэнуара ў Кань-сюр-Мэр. Фота: Wikimedia Commons

Раніцай 8 верасня 2026 года двое невядомых абрабавалі музей французскага мастака П'ера Агюста Рэнуара ў горадзе Кань-сюр-Мэр. Паводле слоў мэра горада Брыяна Масона, якія прыводзіць выданне Le Monde, сігналізацыя ў будынку спрацавала ў 05:48, і ўжо за пяць хвілін муніцыпальная паліцыя прыбыла на месца здарэння.

Як адзначае Deutsche Welle са спасылкай на тэлеканал TF1, злачынцы не сталі выносіць карціны цалкам, а проста хутка выразалі палотны з рам і ўцяклі — раней, чым даехала паліцыя.

Агульная вартасць першапачаткова скрадзеных твораў ацэньваецца на 9 мільёнаў еўра. Рабаўнікі так спяшаліся, што частку карцін згубілі падчас уцёкаў. Бельгійская газета Le Soir сцвярджае, што ў садзе музея знайшлі адразу два палатны. 

Якія творы Рэнуара скралі з яго вілы

Карціна Рэнуара «Партрэт мадам Пішон», 1895 г. Фота: Wikimedia Commons
Карціна Рэнуара «Партрэт мадам Калана-Рамана», 1910 г. Фота: Wikimedia Commons

Выданне The Independent са спасылкай на мясцовую газету Nice-Matin апублікавала поўны спіс палотнаў, якія сталі мэтамі зламыснікаў. Гэта «Партрэт мадам Пішон» 1895 года, «Партрэт мадам Калана-Рамана» 1910 года, а таксама карціна «Дзяўчына ля студні» 1886 года, якую ўстанове пазычыў парыжскі музей д'Арсэ.

Карціна Рэнуара «Дзяўчына ля студні», 1886 г. Фота: Wikimedia Commons

Асобна вылучаецца палатно «Како чытае» 1905 года. Гэты твор ужо выкрадалі падчас Другой сусветнай вайны нацысты, вярнуўся ён у Францыю толькі ў 1994 годзе. Сам музей быў адкрыты ў 1960 годзе на віле, дзе Рэнуар правёў апошнія гады і памёр у 1919 годзе. Акрамя карцін, у экспазіцыі захоўваюцца асабістыя рэчы мастака, у тым ліку яго мальберт і інваліднае крэсла.

Карціна Рэнуара «Како чытае». 1905 г. Фота: Wikimedia Commons

Чаму рабаванні музеяў сталі такімі частымі

Гэтае абрабаванне стала чарговым эпізодам у хвалі музейных крадзяжоў у Еўропе. Прадстаўнікі Еўрапала канстатуюць, што на змену вузкаспецыялізаваным мастацкім бандам прыходзяць шукальнікі лёгкага заробку, якіх вярбуюць праз сацыяльныя сеткі.

У кастрычніку 2025 года з парыжскага Луўра за сем хвілін вынеслі гістарычныя ювелірныя вырабы на суму да 100 мільёнаў долараў. Дыядэму і сапфіравыя каралі дагэтуль не знайшлі, хоць пяцёх чалавек арыштавалі ўжо.

У сакавіку 2026 года італьянскі музей Фонда Маньяні-Рока страціў працы Сезана, Рэнуара і Маціса на 9 мільёнаў еўра, якія ўдалося вярнуць толькі ў жніўні пасля затрымання дзевяці грамадзян Малдовы.

У ліпені 2026 года Францыя страціла кельцкі залаты торквес, якому 2500 гадоў, і вырабы на 4,5 мільёна еўра з музея Лаліка.

У адказ на крымінальную тэндэнцыю французскае Міністэрства культуры летам распрацавала план бяспекі з 33 пунктаў, які прадугледжваў часовае зняцце найбольш каштоўных экспанатаў з вітрын і найманне спецыялізаванай паліцыі, аднак паспяховае пранікненне на вілу Рэнуара паказала, што гэтыя захады пакуль не спрацавалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць