Каментары да артыкула

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

  • DE
    09.09.2026
    Гэта можа шакаваць многіх беларусаў, але для немцаў важныя перад усім унутраныя пытанні, у тым ліку эканамічныя рэформы і вырашэнне пытання з бяспекай і мігрантамі.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    09.09.2026
    а смактаць расейскі ...газ і выйсці з ЕЗ ідуць маленькім бонусам, так?)))
  • Заўважыў
    09.09.2026
    У гэты раз як і ў мінулы аднатыпныя каментары з аднатыпнымі нікамі зноў замыльваюць сэнс пра крайне правую АдГ якая падтрымлівае Пуціна і якую падтрымлівае Пуцін.
  • Літвін
    09.09.2026
    Лёлік з-пад Лімасола, газ не расейскі, а ханта-мансійскі. Ханты, мансі і іншыя невялікія народы Сібіры, не здольныя абараніць сваю зямлю ад маскоўскай навалы.
  • :O
    09.09.2026
    Крыху баюся крытыкаваць АдГ, каб не абазвалі гамафобам і ксенафобам з увагі на кіраўніцу партыі.
  • Ja
    09.09.2026
    "Палітолаг Пётра Рудкоўскі прапануе глядзець на поспех AfD інакш. Ён лічыць, што паняцці «радыкальныя правыя» і «нацыянал-папулісты» часта выкарыстоўваюцца як этыкеткі, якія мала тлумачаць змест праграмы партыі"

    Тое самае рэгулярна чытаю і чуў ад іншых палітогалаў, якіх думкі тут не прадстаўляюцца, толькі ў замежных СМІ.
  • .
    09.09.2026
    Дурань будзе сцвярджаць, што ўсе іхнія ўрады дагэтуль не думалі гэтак жа пра РБ(БССР)
  • горкая праўда
    09.09.2026
    Нібыта іншыя на захадзе лічаць Беларусь самастойнай не толькі на паперцы. На вялікі жаль, але Беларусь фактычна больш нагадвае расійскую рэспубліку, а не самастойную дзяржаву і вінаватая ў гэтым не АдГ, а самі беларусы.
  • А вінаватыя канечне беларусы, якіх збілі і надурылі
    09.09.2026
    горкая праўда , немцы вінаватыя ў тым, што падстаўлялі амуніцыю лукашэнкаўскаму амапу і праводзілі навучанне лукашэнкаўскага амапа ў Германіі.
    А ўжо дзякуючы пабоям і хапунам амапа, абучанага ў Германіі, беларусы не змаглі скінуць Лукашэнку.
    А яшчэ немцы фінансуюць псеўдаапазіцыю, якая злівала пратэсты, пераўтвараючы іх у хаджэнні з кветачкамі.
  • Немцы даўно ў хаўрусе з Расеяй
    09.09.2026
    «Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Прабачце, а калі гэта Германія бачыла Беларусь НЕ часткай Расеі?
  • Ультракрайніліберал
    09.09.2026
    Заўважыў тое самае, што Рудкоўскі, яшчэ 15-30 гадоў таму тыя самыя ці вельмі падобныя падобныя ліберальныя партыйныя праграмы сёння называюцца крайнеправымі.
  • словы
    09.09.2026
    Малая маніпуляцыя словамі, яны не еўраскептычная, а саюзаскрыптычныя.

    Тое самае, што крытыкаў лукашэнкаўскай сістэмы назваць беларусасцэптычнымі.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    09.09.2026
    Ёсць яшчэ дурненькія небаракі, якія лічаць, што афд не прарасейскай)))
    Ды яна найперш прарасейская, а потым ужо ўсё астатняе!
  • Аналитик
    09.09.2026
    Ставить знак равенства между AfD и нацистской партией некорректно.
    Корректно. Про Трампа тоже говорили: а что он вообще сможет сделать, он связан системой сдержек и противовесов. А он тупо стал нарушать законы, делать такие вещи, которые по закону он не имеет права делать. Переименовал Центр Кеннеди, вмешался в судебную систему, дал задание прокурорам преследовать политических оппонентов. Когда карьерные прокуроры отказались разрабатывать бесперспективные дела, он дал их левым людям без образования. Официантка Хутерс будет управлять государством. И Трамп поддержал АдГ, это его лучшие друзья. Если АдГ начнёт захватывать власть в разных землях, она наверняка будет делатьто же самое, и её будет тяжело остановить.
  • Ганка
    09.09.2026
    Вы б хоць правяралі, што вам ШІ генэруе. Што сталася з мапаю Польшчы і што за краіна намаляваная на паўднёвым захадзе ад Польшчы?
  • Жвір
    09.09.2026
    Нічога новага, што ў 1918-м., што ў 1991-1997-м., і да цяперашняга часу. Немчура ніколі не разглядала Беларусь, як незалежную дзяржаву або асобны этнас.
  • ???
    09.09.2026
    Жвір , асобны этнас можа так, але не нацыю. Але ці Беларусь сапраўды незалежная?
  • Літвін
    09.09.2026
    Жвір , адное й тое ж. Дзяцял бы ўжо стаміўся. Але не гэныя. Вам распавесці, хто ды калі ўтварыў на нашае зямлі Белорусскую губернію?
  • Вынікі беларушчыны
    09.09.2026
    Жвір , да 1772 яшчэ як разглядала. Праўда мы тады зваліся Літвою. Мо пара з гэтага нейкія вынікі зрабіць?
  • с
    09.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ё
    09.09.2026
    «Беларусь — гэта проста частка расійскай сферы, забудзем пра яе.»

    Гэта пазіцыя не АФД, а Шродэра-Меркель, яшчэ задоўга да АФД. Гэта старая нямецкая пазіцыя. Не трэба выстаўляць гэта, як нейкі новатвор АФД.
  • !!!
    09.09.2026
    Зноў назіраецца імгненная накрутка лайкаў.
  • Не толькі Беларусі
    09.09.2026
    У ніх увесь Усходні блок - то расія. У тым ліку Румынія і Полтгчп (аерамя сілезіі і прусаў).
  • Хмм
    09.09.2026
    В Дойчланде никто не знает, что такое Литва. Просто тупо люди не слышали о такой стране. А они с ней в одном ЕС. Про Вайсруссланд, соответственно, вообще никто ничего не знает и знать не хочет.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць