Грамадства1212

Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў

Былы палітвязень, банкір і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю Delfi расказаў пра свае адносіны са Святланай Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінетам, ацаніў працу дэмакратычных сіл за апошнія гады і патлумачыў, у чым з імі не пагаджаецца.

Віктар Бабарыка і Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы 3 лютага 2026 года. Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Бабарыка адзначыў працу, якую беларускія дэмакратычныя сілы зрабілі пасля 2020 года — «захаванне Беларусі цягам ужо шасці гадоў пасля 2020 года ў еўрапейскім і сусветным парадку дня».

Асобна Бабарыка адзначыў вынік гэтай працы ў кантэксце вайны супраць Украіны.

«Пры ўсёй рэальнай уцягнутасці рэжыму ў вайну як саагрэсара я ўсё роўна бачу поспехі ў падзеле адказнасці рэжыму і адказнасці беларускага народа. І тут адназначна можна сказаць, што гэта заслуга, безумоўна, дэмакратычных сіл».

Разам з тым Бабарыка бачыць праблему ў тым, што за гады эміграцыі паміж дэмакратычнымі структурамі за мяжой і беларусамі ўнутры краіны ўзнік разрыў. На яго думку, у такіх умовах гэта было амаль непазбежна.

«Па ўсіх статыстычных даных, тры-пяць гадоў эміграцыі — калі яна існуе, яна пачынае жыць іншымі інтарэсамі. Ён [гэты разрыў] назіраецца».

Галоўнае разыходжанне з часткай дэмакратычных сіл Бабарыка бачыць у тым, якія задачы яны ставяць перад сабой:

«Я вельмі часта чую: «Наша задача — захаваць тое, чаго мы дабіліся. Вось я не згодны захоўваць. Я лічу, наша задача — не проста прымнажаць, наша задача ўсё ж такі фарміраваць карыснасць для беларусаў унутры краіны, нягледзячы на ўсе цяжкасці.

Вось у гэтым, хіба што, мы крыху не супадаем».

Свае адносіны з дэмсіламі Бабарыка акрэсліў як «дружалюбны нейтралітэт».

Пры гэтым Віктар падкрэсліў, што не зацікаўлены ў супрацьстаянні ўнутры дэмакратычнага асяроддзя, бо «ў прынцыпе не прыхільнік любой вайны, таму што вайна проста займае кучу сіл і накіраваная на разбурэнне», а ён «усё ж такі прыхільнік стваральнага працэсу».

Асабліва бессэнсоўнымі такія канфлікты ён лічыць ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў беларускай эміграцыі.

Як сцвярджае Бабарыка, з яго боку ў адрас дэмакратычных сіл Беларусі пакуль не гучала крытыка, толькі пытанні.

«На жаль, адказаў я не пачуў. Прагучала крытыка самога пытання», — адказаў Бабарыка.

У якасці прыкладу ён прывёў рэакцыю на тое, што ягоныя пытанні параўноўвалі з аўдытарскай праверкай.

«Мне часам вельмі падабаецца крытыка: «Бабарыка задаў пытанне як аўдытар». А я заўсёды кажу: «А я не вельмі зразумеў, а чаму аўдыт — гэта дрэнна?»

Насамрэч аўдыт увогуле — гэта класная гісторыя. (…) У чым каштоўнасць незалежнага аўдыту? Менавіта ў праўдзівасці яго ацэнкі. А тут не. Кажуць, што аўдытар — гэта дрэнна».

Каментары12

  • Satan
    09.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Axe
    09.09.2026
    Аўдыт гэта добра. Так можна пачуць аўдыт мабілізацыі 2020 года? Дзеля чаго гэта рабілася і якая была канчатковая мэта?
  • Axe
    09.09.2026
    Зноўку нейкі папулізм. Спадар Бабарыка мог пачаць прыўмнажаць ўжо ўчора, калі ён лічыць, што ведае дзе ягоныя сілы патрэбныя. Пакуль пасьля гучных заяў пра "працу ўнутр Беларусі" на ягоных жа рэсурсах раптоўна на першых пазыцыях у напрамках працы стаяць беларусы за мяжой.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць