Грамадства2828

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку

Ён збірае каманду.

Віктар Бабарыка. Скрыншот: ютуб-канал Бабарыкі

Былы кіраўнік Белгазпрамбанка і прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка расказаў пра свой новы грамадска-палітычны праект.

Ён патлумачыў, што доўга не вяртаўся ў палітыку з дзвюх прычын. Першая — асабістая. Палітык павінен быць незалежным, тлумачыць Бабарыка, таму ён стварыў кансалтынгавую кампанію, каб забяспечваць сябе.

Другая — шукаў тое, у чаго ёсць патэнцыял. «Не хачу займацца праектамі, якія не маюць шансаў на поспех».

Бабарыка з камандай вывучаў, што за 6 гадоў пасля 2020 было створана. Ён прыйшоў да высновы, што новых структур не трэба, але патрэбны інструмент, каб людзі знаходзілі адно аднаго і рэалізоўвалі свае ідэі.

Свой праект Бабарыка назваў Belarus Network. «Мост паміж тымі, у каго ёсць рэсурсы і магчымасці, і тымі, хто вырашае праблемы беларусаў», — так апісаў ён канцэпцыю.

Праект будзе скіраваны на тое, каб вырашаць праблемы беларусаў унутры краіны і за мяжой.

Бабарыка ўжо атрымаў першапачатковыя сродкі для старту сваёй ініцыятывы.

Бабарыка кажа, што цяпер шукае людзей у каманду з кампетэнцыямі, партнёраў з рэсурсамі і арганізацыі-партнёраў.

Каментары28

  • Жвір
    07.08.2026
    Падобна да схемы, якую называюць "Спрут", інструмент, каб людзі знаходзілі адно аднаго і рэалізоўвалі свае ідэі, рэсурсы й магчымасьці + выканаўцы. Клясычная махвія. :))
  • Vočki pratry
    07.08.2026
    Украінцау́ ён ашарашыу́ зь першага адказу
  • Цікава, хто з офіса будзе ў камандзе Бабарыкі
    07.08.2026
    Зараз палова офіса Ціханоўскай пяройдзе ў каманду Бабарыкі? Бо ён знайшоў фінансаванне?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць