Грамадства

У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды

У міліцыю звярнуліся грамадзяне, якія заказалі кухонныя гарнітуры ў сталічнай кампаніі і ўнеслі перадаплату. Аднак у абумоўленыя тэрміны яны так і не атрымалі свае заказы, паведамляе прэс-служба МУС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: kuhni-cherry.by

Як паведамляецца, гэта кампанія каля 15 гадоў паспяхова працавала на мэблевым рынку. Аднак з канца мінулага года ў прадпрыемства пачаліся фінансавыя і вытворчыя праблемы. Нягледзячы на гэта, кіраўнік працягваў прымаць новыя заказы, нават калі кампанія ўжо не паспявала выконваць ранейшыя, а частка абсталявання выйшла са строю.

Як мяркуе следства, утвораныя даўгі дырэктар спрабаваў пакрываць за кошт грошай новых кліентаў, выкарыстоўваючы схему, падобную да фінансавай піраміды.

Агульная сума шкоды, нанесенай пацярпелым, на гэты момант перавышае 1 мільён рублёў.

Следчыя распачалі крымінальную справу, кіраўніка кампаніі затрымалі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку працягваюць праверку ўсіх зваротаў.

Мяркуючы па кадрах з відэа МУС і абмеркаваннях у сацыяльных сетках, гаворка ідзе пра кампанію «Кухні Чэры», піша выданне Office Life. На яе старонцы ў Instagram цяпер пазначана, што з 1 верасня фірма знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Ліквідатарам прызначана ТАА «Ліксалт».

Прадстаўнікі кампаніі таксама апублікавалі паведамленне, у якім заявілі, што «эпоха «Чэры» скончылася», і папрасілі прабачэння ў кліентаў.

Паводле іх слоў, супрацоўнікі кампаніі на працягу многіх месяцаў не атрымлівалі заробкаў, але працягвалі працаваць, выконваць абавязацельствы перад кліентамі і спадзявацца, што сітуацыю яшчэ можна будзе выправіць. Цяпер самі работнікі таксама аказаліся сярод пацярпелых.

У сацыяльных сетках паведамляюць, што праблемы маглі закрануць больш за сотню кліентаў кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога7

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога7

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць