Грамадства22

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў

Жыхарка Смалявічаў Марына пайшла ў грыбы ў лес каля вёскі Пекалін, але нечакана трапіла пад атаку рою вос. Жанчына атрымала некалькі ўкусаў — у палец, сцягно і рукі, піша выданне «Край смалявіцкі».

Фота: «Край смалявіцкі»

Па словах жанчыны, перад нападам яна нават не чула гудзення і спачатку не зразумела, што адбылося. Скура пачала моцна пячы, месцы ўкусаў хутка пачырванелі і пачалі свярбець.

Вярнуўшыся дадому, Марына прыняла супрасцін. Яшчэ некалькі гадзін яна адчувала паколванне па ўсім целе, а ноччу не магла заснуць праз моцны сверб. Праз суткі пачырваненне і сверб у месцах укусаў усё яшчэ захоўваліся.

Падчас гэтай жа самай прагулкі жанчына сутыкнулася яшчэ і з аленевымі крывасмокамі, якіх таксама называюць ласінымі мухамі. Паводле яе слоў, гэтыя насякомыя прыляпляюцца да твару так моцна, што іх даводзіцца аддзіраць, быццам скотч.

«Гэта нейкі кашмар. Напэўна, гэта мой апошні паход у лес — прынамсі, сёлета», — сказала Марына.

У Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы нагадалі, што пасля ўкусу насякомага трэба ўважліва сачыць за сваім самаадчуваннем. Калі з'яўляецца ацёк твару, вуснаў або языка, становіцца цяжка дыхаць, узнікаюць моцная слабасць, галавакружэнне ці распаўсюджаная высыпка, неабходна тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Людзям з цяжкай алергіяй на ўкусы насякомых лекары рэкамендуюць мець пры сабе прызначаны ім аўтаін'ектар з адрэналінам.

Каментары2

  • Жвір
    11.09.2026
    Мяне сёньня таксама атакавалі, толькі быў збоўтаў кактэйль, разьліў яго па келіхах, тут яны й наляцелі... Нейк патрафіла пазьбегнуць быць уджаленым, але давялося перабазавацца ў хату, а ў хаце ня так рамантычна.
  • Факт
    11.09.2026
    Ад восаў людзі паміралі, ад мядзведзяў пакуль не.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць