Грамадства88

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ

Мінчанка расказала ў Threads, што раней з сабакам у метро яе пускалі, калі жывёліна была ў намордніку і на руках, але, паводле яе слоў, «зноў жа, дзе як». Але гэтым разам ад пасажыркі катэгарычна запатрабавалі пераноску.

Фота: threads.com/@whippet_michelle

«Майго сабаку ўкусіла пчала, мы бягом у ветклініку, джала дасталі, укол зрабілі. Нам адну станцыю на метро да дома. Супрацоўнікі патрабуюць пераноску, або… увага! Мяшок!» — расказала дзяўчына.

Паколькі пераноскі ў дзяўчыны не было, ёй давялося надзець на сабаку мяшок. Паводле яе слоў, калі супрацоўнікі метро гэта ўбачылі, яны самі «зарагаталі ўголас».

Фота: threads.com/@whippet_michelle

Дзяўчына папрасіла параіць ёй нармальнае прыстасаванне для перавозкі маленькага сабакі, бо больш перавозіць яго ў мяшку яна не хоча. У каментарыях ёй прапанавалі мноства розных варыянтаў — як практычных, так і жартаўлівых.

Каментары8

  • Жвір
    11.09.2026
    Правільна паставіліся кантралёры метрапалітэна. Там плойма народу, сабаку стрэс і небясьпека, навошта такі суворы йспыт жывацінку ?
    Праз стрэс, ён і нагадзіць можа, а я сваім абуткам, за 2500 еўра, у тое ўлезу... Уяўляеце ?
  • Гы :)
    12.09.2026
    Жвір , людзі з абуткам за 2500 еўра ў метро не спускаюцца ;)
  • Фу
    12.09.2026
    ну, я б з такімі вось як ты не хацеў ехаць у метро: пакусаеш майго сабака ці яшчэ накакаеш мне на боты. Фу

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць