Грамадства33

Бяляцкі расказаў пра сустрэчу з Коўлам

«Ён не чыноўнік, ён падыходзіць да гэтай справы шмат у чым з чалавечага пункту гледжання».

Фота: NED

Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустракаўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам у Вашынштоне 8 верасня

Бяляцкі расказаў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі», што ў іх з Коўлам добрыя адносіны.

«Ён не чыноўнік, ён падыходзіць да гэтай справы шмат у чым з чалавечага пункту гледжання. І, вядома, за тое, што ён канкрэтна мяне выцягнуў з лукашэнкаўскай турмы, я яму вельмі ўдзячны. І ўвогуле, я сказаў бы, размова была цёплай.

Я яму расказаў апошнія весткі, якія прыйшлі з Беларусі, на жаль, не вельмі вясёлыя. Зноў затрыманні, арышты. Учора быў вынесены прысуд адвакату, які абараняў мяне ў 2011 годзе, Дзмітрыю Лаеўскаму. Ён атрымаў тры гады калоніі рэальнай, і проста яго ў зале суда арыштавалі і пасадзілі.

Вядома, мы вельмі ўдзячныя за тое, што амерыканская адміністрацыя займаецца беларускімі палітвязнямі. Але для мяне асабіста галоўнае пытанне — гэта спыніць рэпрэсіі. Пра што я ўчора і казаў падчас уручэння медаля [Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі]: наша місія не скончана, амаль тысяча беларускіх палітвязняў знаходзіцца зараз у турме.

Чакаецца, што большая партыя будзе выпушчана, але, тым не менш, колькасць людзей, якія застаюцца ў нечалавечых умовах у беларускай турме, вылічаецца сотнямі.

І вельмі важна, каб гэты працэс вызвалення ішоў, і, у той жа час, захоўваўся баланс, таму што праблема з правамі чалавека, з дэмакратычнымі свабодамі ў краіне вельмі вострая. І толькі вызваленне палітвязняў яе не вырашае.

Амерыканская адміністрацыя вядзе такі гуманітарны трэк, накіраваны на вызваленне палітвязняў. Я гэта параўноўваю з тым, як гавораць з бандытамі, якія захапілі частку людзей і з гэтымі бандытамі вядуць перамовы: аддайце нам 10 чалавек — мы вам дадзім машыну. Аддайце нам яшчэ 10 чалавек — дадзім вам, напрыклад, верталёт.

Ідзе гуманітарнае вызваленне, фактычна, закладнікаў, якія знаходзяцца ў руках у беларускага рэжыму. Але сітуацыя няпростая, і, на жаль, казаць пра тое, што пачаліся нейкія пазітыўныя змены, не прыходзіцца».

Бяляцкі кажа, што Лукашэнка ўзамен на вызваленне палітвязняў атрымлівае адмену санкцый.

«Апошняе яго выказванне пра тое, што грузіцца карабель калійнымі ўгнаеннямі, які пойдзе ў Амерыку — гаворыць пра тое, што так, нейкія санкцыі адмененыя.

Мяне там, не ведаю, на колькі памянялі — на тысячу тон, на 10 тысяч тон гэтых калійных угнаенняў. Вось я на волі, мая воля столькі каштавала.

І ў той жа час, вядома, важны баланс: чым можна гандляваць, а што нельга аддаваць. І мой зварот, пры кантактах з амерыканскімі палітыкамі, быў, вядома ж, што трэба ўлічваць гэты баланс і глядзець проста пад лупай, каб не аддаць занадта шмат.

Рэжым падступны, рэжым хітры, яны стараюцца захаваць кантроль над беларускім грамадствам, у першую чаргу, вядома, дзякуючы рэпрэсіям.

Але, з іншага боку, яны ідуць на гэты абмен, таму што яны вымушаныя. Дрэнная сітуацыя ў эканоміцы, поўная ізаляцыя палітычная, эканамічная, пачалі ціснуць на беларускі рэжым.

Расія не можа дапамагчы эканамічна так, як яна дапамагала раней. Гэта таксама з'яўляецца вельмі сур'ёзным фактарам, чаму Лукашэнка пачаў асобную гульню зараз з амерыканскімі дыпламатамі і з амерыканскай адміністрацыяй».

Чакаецца, што 15 верасня Коўл наведае Мінск.

Каментары3

  • Кожны робіць што можа
    13.09.2026
    Ці мае ён мандат ад Прэзідэнткі Ціханоўскай размаўляць з людзьмі такога ўзроўню, як Джон Коўл?
  • Іван
    13.09.2026
    Кожны робіць што можа, - Алесю мандат на зоне апера выпісалі!
  • U
    13.09.2026
    Беляцкі годны, сумленны беларус са шчырым, добрым, сумленным сэрцам. Такія як Алесь Бяляцкі не гандлююць сумленнем, не гандлююць лесам людзей, інтэрэсамі народа і краіны.
    Сустрэча Коўла з такімі людзьмі як Беляцкі мае сэнс.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла21

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў66

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава4

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла21

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць