Грамадства1515

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Пра гэта сказаў Аляксандр Лукашэнка сваім прапагандыстам на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.

Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка ў Мінску. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

Лукашэнка на пытанне адной з прапагандыстак наконт перспектыў «вялікай здзелкі» з ЗША заявіў, што «мы адкрытыя». Маўляў, амерыканцы паздымалі санкцыі з Беларусі і гатовыя здымаць яшчэ. Але «ўсе зацыкліліся на палітзняволеных», і ён даў зразумець, што вызваленні іх будуць і гэтым разам, хоць не ўстрымаўся, каб пазлараднічаць:

«Ды Госпад з вамі, бярыце. Усе перажывалі: ах, Ціханоўскага адпусцілі. І дзе Сярожа? Знайсці не можам, ён нікому не патрэбны. І ўжо гляджу там — то крычала «Аддайце мужа», а цяпер з мужам не жыве».

З амерыканцамі Лукашэнка гатовы абмяркоўваць пытанні пасольства ў Мінску, ядзерных матэрыялаў, калійных угнаенняў. Паводле яго, ёсць процьма ўсяго, а не «здзелка і Трамп».

«Так, як казаў шчыра, што я трампіст, падтрымліваў Трампа і гэтак далей. Я бачу яго памылкі, гавару пра іх прама ягонаму найлепшаму сябру, які 15‑га павінен прыехаць да нас, і гавару пра гэта».

Ён можа абмяркоўваць нават пытанне Газы і Рады міру, абы толькі «не ў якасці дэкарацый».

«Мы і да малой, і да вялікай здзелкі гатовыя, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі нам гэта выгадна, мы робім. Калі нявыгадна — не робім. І не таму што мы такія героі гераічныя. Мы ведаем сваё месца ў гэтым складаным свеце. Мы не будзем гэтага рабіць, бо гэта прыніжэнне для людзей і таму што гэтага не трэба. Ну санкцыі і санкцыі. Санкцыі — гэта час магчымасцяў. Што мы, мяса і малака сталі менш вырабляць? Што мы, тэхнікі сталі менш выпускаць? Ну і наш інтарэс», — дадаў ён.

І запатрабаваў ад ЗША «вярнуць 43—44 мільёны даляраў за калій, у Citybank захраслі».

«Гэта ж ганьба для ЗША, і пасля мы будзем дамаўляцца пра больш сур’ёзныя рэчы».

Каментары15

  • Iblis Cold
    11.09.2026
    Пустабрэх, навошта нам пра гэты паток?
    Коўл такіж лох - прыехаць каб што? Палітзняволеных няма - значыць і ехаць няма пра што
  • Галя, живи с мужем
    11.09.2026
    44 миллиона никуда не пропадут, пусть лучше там лежат, а то переведут - так растворятся в фондах или в новых резиденциях
  • Iblis Cold
    11.09.2026
    Лука падтрымаў санкцыі - значыцца трэба больш уводзіць. Напрыклад на лекі ад дыябету

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць