Культура77

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты

«Наша доля» стала правобразам «Нашай Нівы».

Wikimedia Commons

14 верасня 1906 года па новым стылі ў Вільні выйшаў першы нумар газеты «Наша Доля». Гэта была першая газета на беларускай мове, што выдавалася легальна.

Яна мела поўную назву такую: «Наша доля Першая беларуская газета для вясковага і гарадскога рабочага народа. Выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літарамі».

Разавы тыраж першага нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Будынак па Віленскай, 21 (пасля Другой сусветнай вайны нумарацыя дамоў на Віленскай (Вільняус гатвэ) змянілася). Зараз тут кавярня «Пінавія». Wikimedia Commons

Пачатковы склад рэдакцыі гэтай газеты быў невялікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Фелікс Умястоўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка). Рэдактарамі пазначаліся І. Тукеркес і А. Гедвіла.

У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. 

Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арышт, а рэдактар прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Агулам чатыры нумары былі канфіскаваныя.

У выніку шосты нумар стаў апошнім. І 23 лістапада (10 лістапада па старым стылі) 1906 года выйшаў першы нумар «Нашай Нівы». 

Каментары7

  • каму што, а гэтаму абы піць
    14.09.2026
    Жвір , прыязжайце ў Беларусь
    у нас тут празднік кожны дзень
    толькі дзень горада адгулялі, як ужо нейкі дзень народнага адзінства рэкламуюць
    а што гэта? з кім адзінства? з Расеяй штоле?
  • Вынікі беларушчыны
    14.09.2026
    Легальнай у Расейскай імпэрыі - у перыяд акупацыі. Вось радасць! А дагэтуль нічога не друкавалася ці лічыце,што гэтае не вашая гісторыя?
  • Жора
    14.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая33

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць