Грамадства44

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус

Доўгагадовы апостальскі адміністратар Сяргей Гаек падаў у адстаўку.

Лявонцій Тумоўскі

Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі (фактычна кіраўніка Беларускай грэка-каталіцкай царквы), паведамляе «Хрысціянская візія».

14 верасня Пап Леў XIV прыняў прашэнне аб адстаўцы архімандрыта Сяргея Гаека, пададзенае ім у сувязі з дасягненнем паважнага веку. Архімандрыт Гаек узначальваў Апостальскую адміністратуру для грэка-каталікаў у Беларусі з 1994 года. Айцец Аляксандр Надсан, у сваю чаргу, быў кіраўніком грэка-каталікаў на эміграцыі.

Сяргей Гаек быў палякам паводле паходжання, ён нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лышкавіцах Лодзінскага ваяводства.

Новым апостальскім адміністратарам гэтай царкоўнай структуры Папа прызначыў беларуса, айца Лявонція Тумоўскага. 

Лявонцій (у свеце Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку, дзе скончыў школу. Вучыўся ва Украінскім каталіцкім універсітэце. З 2003 года быў настаяцелем Барысаглебскага манастыра ў Полацку і пробашчам парафіі святамучаніка Язафата Кунцэвіча. У 2006 годзе быў прызначаны протапрэсвітарам Усходняга протапрэзбітэрата Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Каментары4

  • Алесь
    14.09.2026
    Папа Леў мог бы трохі рыкнуць на Лукашэнку. Бо менавіта зараз найбольшы ціск на уніятаў і католікаў. Колькі святароў выслана, сядзіць або раптова памерла. Колькі архітэктурных помнікаў стаіць разбуранымі, закінутымі. Колькі могілак і помнікаў знішчана. Папа не можа прыехаць у Беларусь. Ад часоў Яна Паўла ІІ абяцаюць прыехаць і ніяк у узгодняць з РПЦ
  • Rafal
    14.09.2026
    Шкада што не біскуп
  • Слава Ісусу Хрысту!
    15.09.2026
    У 2008-2018 гадах удасканальваў адукацыю ў Рыме, дзе атрымаў ліцэнцыят, а пазьней — дактарат у тэалёгіі ў Папскім усходнім інстытуце.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць