Свет1

У Расеі ўпершыню асудзілі чыноўніка за цэнзуру

Горна-Алтайскі месцкі суд прызнаў экс-кіраўніка камітэту ў інфармацыйнай палітыцы Рэспублікі Алтай Алтая Кубашава вінаватым у «перашкодзе законнай прафэсійнай дзеяльнасьці журналістаў».

Горна-Алтайскі месцкі суд прызнаў экс-кіраўніка камітэту ў інфармацыйнай палітыцы Рэспублікі Алтай Алтая Кубашава вінаватым у «перашкодзе законнай прафэсійнай дзеяльнасьці журналістаў». Гэта першы раз, калі ў краіне судзяць чыноўніка, хай і былога, за цэнзуру ў СМІ, піша ў аўторак «Коммерсант».

Паводле рашэньня гарадзкога суду, экс-кіраўнік рэспубліканскага камітэту ў інфармацыйнай палітыцы Алтай Кубашаў прызнаны вінаватым паводле ч.2 арт.144 КК («Перашкода законнай прафэсійнай дзеяльнасьці журналістаў з выкарыстаньнем службовага становішча»). Паводле словаў першага заступніка пракурора РА Сяргея Шухіна, Кубашаву прызначанае пакараньне на 10 месяцаў зьняволеньня ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год. Апроч таго, яго пазбавілі права займаць дзяржаўныя пасады цягам аднаго году.

Крымінальную справу распачалі вясною 2005 г. пасьля звароту галоўных рэдактараў газэт «Звезда Алтая» і «Алтайдын Чолмоны» Сяргея Дзенчыка і Тацяны Тудзеневай да ўраду і дзяржаўнага сходу РА – заснавальнікаў тых газэт. Рэдактары прасілі асланіць іх ад ціску з боку тагдышняга куратара СМІ Алтая Кубашава. Чыноўнік, кажуць рэдактары, забараняў ім публікаваць матэрыялы пра дзейнасьць шэрагу дэпутатаў рэспубліканскага парлямэнту, апазыцыйных да тагачаснага кіраўніка Алтаю Міхаіла Лапшына, і патрабаваў разьмяшчаць толькі станоўчыя матэрыялы пра дзейнасьць кіраўніка рэспублікі. Як сьведчаць рэдактары, у здарэньні невыкананьня тых патрабаваньняў спадар Кубашаў прыгразіў ім зьмяніць умовы працоўных дамоваў.

Кубашаў сваёй віны не прызнаў. Ён не адмаўляў выясьненых сьледзтвам фактаў цэнзуры, але заявіў, што рэдактары былі ягонымі падначаленымі і таму мусілі былі выконваць ягоныя загады. 25 траўня міравы судзьдзя аднаго з судовых участкаў Горнаалтайску, разгледзеўшы адну з судовых справаў, не знайшоў у дзеяньнях абвінавачанага складу злачынства і апраўдаў таго. Аднак пракурор рэспублікі Андрэй Волкаў даслаў апэляцыйны даклад у гарадзкі суд, які потым той даклад задаволіў. Камэнтуючы рашэньне суду, заступнік пракурора Шухін адзначыў, што вырак паводле гэткага артыкулу зачытваецца ўпершыню.

Каментары1

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім10

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратарка Лукашэнкі назвала тры прычыны масавых пратэстаў у 2020 годзе15

Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?9

Наталля Эйсмант прызналася, што моцна пахудзела21

Стаў вядомы прысуд, вынесены лідарцы прафсаюза «Нафтан» Вользе Брыцікавай3

Памежны камітэт Беларусі ўгледзеў «Рускі добраахвотніцкі корпус» на мяжы з Украінай2

Паўнамаштабная вайна паміж Ізраілем і «Хезбалой» можа пачацца ў бліжэйшы час11

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары17

Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд7

Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім10

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →