Свет11

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў

У Балівіі навукоўцы выявілі раней невядомы від дзікага ката. Гэта першы выпадак больш чым за сто гадоў, калі новы від жывой жывёліны з сямейства каціных быў афіцыйна апісаны і атрымаў навуковую назву, піша Reuters.

Фота: Fernando Faciole / National Geographic / Handout

Жывёліна жыве ў горных лясах Юнгас — вільготным рэгіёне на ўсходніх схілах Андаў. Мясцовыя жыхары называюць яе «цілкая». Навукоўцы захавалі гэтую назву ў навуковым найменні — Leopardus tilcayo.

Кот мае светла-карычневую поўсць з няправільнымі цёмнымі плямамі, дасягае прыкладна 46 сантыметраў у даўжыню і важыць каля 1,4 кілаграма. Ён меншы за звычайнага хатняга ката. Прадстаўнікі новага віду належаць да групы так званых тыгравых катоў, якія распаўсюджаныя ў розных рэгіёнах Паўднёвай Амерыкі.

Адкрыццё стала магчымым пасля генетычнага даследавання 38 жывёл з некалькіх краін Паўднёвай Амерыкі, у тым ліку васьмі музейных экспанатаў. Аналіз ДНК паказаў, што тыгравыя каты, якія раней разглядаліся як адзін від, насамрэч уключаюць пяць генетычна адрозных відаў. Лінія цілкаі аддзялілася ад іншых тыгравых катоў прыкладна 1,4 мільёна года таму.

Цікавасць даследчыкаў выклікала тое, што знешнасць балівійскай жывёліны не адпавядала апісанням, заснаваным пераважна на вывучэнні катоў з Бразіліі. Аднаго з вядомых навукоўцам самцоў, якому цяпер каля дзесяці гадоў, мясцовая сям'я некаторы час трымала ў сябе дома, памылкова прыняўшы яго за хатняе кацяня. Цяпер ён жыве ў прытулку для дзікіх жывёл Senda Verde.

Пра лад жыцця цілкаі пакуль вядома вельмі мала. Рэшткі дробных грызуноў у пробах экскрэментаў сведчаць, што яны могуць уваходзіць у рацыён жывёлы. Запісы фотапастак паказваюць, што кошка, верагодна, больш актыўная ўначы.

Даследчыкі таксама апісалі новы падвід тыгравага ката ў перуанскай частцы Юнгас. Яму далі назву Leopardus tigrinus antisuyo — у гонар Антысуё, рэгіёна былой імперыі інкаў, дзе жыве гэтая жывёла.

Навукоўцы перадаюць вынікі даследавання Міжнароднаму саюзу аховы прыроды, які плануе асобна ацаніць пяць генетычных ліній тыгравых катоў. Гэта можа дазволіць больш дакладна вызначыць ступень пагрозы для кожнага віду. Напрыклад, цілкая пасля асобнай ацэнкі можа атрымаць статус віду, якому пагражае знікненне.

Лясы Юнгас лічацца адной з найбольш уразлівых экасістэм рэгіёна. Ім пагражаюць высечка лесу, пашырэнне сельскай гаспадаркі, пажары, выкліканыя чалавекам, і здабыча карысных выкапняў. Навукоўцы падкрэсліваюць неабходнасць аднаўляць пашкоджаныя пажарамі ўчасткі, захоўваць рэшткі натуральных лясоў і падтрымліваць сувязі паміж асобнымі месцамі пражывання жывёл.

Даследчыкі адзначаюць, што адкрыццё новага віду нават сярод добра вывучанай групы драпежнікаў паказвае: у свеце ўсё яшчэ існуе мноства невядомых навуцы жывёл. Некаторыя з іх могуць знікнуць яшчэ да таго, як людзі паспеюць іх выявіць.

Каментары1

  • Жыў сабе кот. І раптам яго адкрылі
    18.09.2026
    Назва, што цікава, аніяк не перакладаецца з кечуа ці айамара.
    Проста вось "незвычайны кот" - там 4 малых відаў катоў жыве, якіх часам робяць свойскімі.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць