Свет33

Новае даследаванне паказала, што пагроза ад здзічэлых катоў у Аўстраліі была моцна недаацэненая

Навукоўцы з Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса высветлілі, што здзічэлыя каты ў Аўстраліі знішчаюць значна больш відаў жывёл, чым лічылася раней, піша The Independent.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

За апошнія 250 гадоў на кантыненце зніклі больш за 40 відаў сысуноў, а яшчэ каля 700 відаў знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Прыкладна 200 з іх непасрэдна цярпяць праз здзічэлых катоў, нароўні з высяканнем лясоў, іншымі чужароднымі драпежнікамі і хваробамі.

Ранейшыя даследаванні паказвалі, што здзічэлыя каты штогод забіваюць каля 1,5 мільярда жывёл у Аўстраліі. Аднак новая работа паказала, што гэтыя ацэнкі былі заніжаныя: каты могуць знішчаць удвая больш відаў сысуноў і ўтрая больш відаў птушак, чым меркавалася.

Раней навукоўцы вывучалі рацыён катоў па рэштках у страўніках і экскрэментах — костках, поўсці, пёрах і іншых бачных слядах здабычы. Але дробныя жывёлы хутка ператраўліваюцца, таму многія ахвяры заставаліся незаўважанымі.

У новым даследаванні выкарысталі метад судова-генетычнага аналізу. Ён дазваляе знаходзіць нават вельмі дробныя фрагменты ДНК з'едзеных жывёл і дакладна вызначаць іх віды. Дзякуючы гэтаму даследчыкі выявілі ў рацыёне здзічэлых катоў значна больш відаў здабычы, у тым ліку рэдкіх мяккацелых жаб.

Навукоўцы заклікаюць ствараць спецыяльныя агароджаныя тэрыторыі для абароны рэдкіх відаў. Такія «бяспечныя гавані» могуць абараніць жывёл не толькі ад дзікіх катоў, але і ад лісаў ды трусоў, дапамагаючы захаваць унікальную аўстралійскую прыроду.

Каментары3

  • Алесь
    04.08.2026
    вы думаеце у нас іначай? курапатку ужо рэдка пабачыш. Толькі бяздомных коцікаў падкормліваем.
  • Питон
    05.08.2026
    Алесь, ты не поверишь, но большинство бездомных котиков было выброшено самыми человечными человеками в мире - гражданами РБ
  • Беларус
    05.08.2026
    Просто пора начать есть кошек - case closed

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць