Каментары да артыкула

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч

  • r.i.p.
    20.09.2026
    Спадар Анатоль пражыў годнае жыццё. Дзякуй за ўнёсак у беларускую культуру і вечная памяць.
  • Тэкля
    20.09.2026
    Вечны супакой дай яму, Пане... Светлая памяць...
  • Вечная памяць
    20.09.2026
    Анатоль Кудласевич
    НАТОЎПУ

    Выйдзі з натоўпу і стань чалавекам!
    Людзі, ўставайце жыць!

    Мяне штурхнулі, я – штурхнуў:
    Мой сусед штурхаў суседзяў…
    Мяне піхнулі, я – піхнуў,
    Мой сусед піхаў суседзяў…
    Звярэлі ўсе! Ніхто не ўгледзеў
    Як пад нагамі хтосьці закрычаў,
    Яго натоўп бязлітасны таптаў,
    А ён крычаў, так жыць хацеў –
    Яго ж ніхто зусім не заўважаў.
    Вось следам нехта новы паляцеў,
    Сусед мой па-свіннячы завішчаў –
    Нічога ўжо ніхто не разбіраў:
    Яго тапталі, ён – таптаў…
    Так чалавека растапталі мы ўсе разам!
    Хто ж вінаваты?

    Той, хто йдзе ў натоўп.

    Выйдзі з натоўпу, стань чалавекам!
    Людзі, ўставайце жыць!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць