Свет1212

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства

Контрразведка СБУ прадухіліла забойства расійскага апазіцыянера, які цяпер узначальвае адну з агульнаўкраінскіх грамадскіх арганізацый. У Кіеве затрымалі жанчыну, завербаваную расійскімі спецслужбамі, якая атрымала заданне застрэліць яго, паведамляе прэс-служба СБУ.

Паводле інфармацыі следства, замах планавалася здзейсніць каля аднаго са сталічных спартзалаў, дзе грамадскі дзеяч працуе трэнерам па кікбоксінгу. Кілерка павінна была ўчыніць напад з засады, выкарыстаўшы баявы пісталет.

Заказаны расійскімі спецслужбамі чалавек з 2022 года ваюе на баку Украіны — спачатку на Кіеўшчыне, а пазней на ўсходзе краіны.

Супрацоўнікі СБУ затрымалі жанчыну непадалёк ад спарткомплексу, калі яна праводзіла дадатковую разведку мясцовасці і выбірала месца для будучага нападу.

Паводле матэрыялаў справы, заданне ФСБ выконвала беспрацоўная жыхарка часова акупаванага Мелітопаля. Расійскія спецслужбісты завербавалі яе, паабяцаўшы закрыць крымінальную справу, звязаную з незаконным захоўваннем наркотыкаў.

Пасля вярбоўкі жанчына прайшла падрыхтоўку на базе мясцовага аддзела ФСБ. Там яе вучылі мерам канспірацыі, арыентаванню на мясцовасці і стральбе з агнястрэльнай зброі.

Пасля навучання яе пераправілі ў Жытомір транзітам праз тэрыторыю Беларусі, а адтуль яна накіравалася ў Кіеў.

У сталіцы агентка некалькі разоў мяняла гатэлі. Выходзячы з нумара, яна пакідала спецыяльную пазнаку на дзвярах, каб зразумець, ці заходзіў у памяшканне нехта старонні.

Пазней жанчына атрымала ад расійскага куратара каардынаты схованкі ў лясной зоне Кіева. Там яна забрала пісталет з патронамі. СБУ знайшла зброю падчас ператрусу ў яе гатэльным нумары.

Таксама ў затрыманай канфіскавалі смартфон, з дапамогай якога яна падтрымлівала сувязь з куратарам ФСБ. Яго асобу, паводле СБУ, ужо ўстанавілі.

Следчыя СБУ паведамілі жанчыне пра падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах ваеннага становішча. Яна знаходзіцца пад вартай без права ўнесці заклад. У выпадку прызнання вінаватай ёй пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

У пачатку верасня СБУ ўжо паведамляла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі. Ці звязаныя гэтыя выпадкі паміж сабой, пакуль невядома.

Каментары12

  • ну-ну
    22.09.2026
    То бок завербавана Расеяй, грамадзянка Украіны (выставілі падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе), але Беларусь тут пры тым, што яна праз яе проехала.
  • Лапатос
    22.09.2026
    Нажаль у нашых суседзяу́ вельмі шмат расейскай агентуры , карупцыя з'ядае дзяржавау .
    Зрэшты так як у́ Беларусі .
  • Литвин
    22.09.2026
    Ганьба канешне, лука конечно му…а редкий , но при чем тут он
    Он не виноват что большинство украинцев за деньги мать родную продадут, не то что Родину

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх11

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх11

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць