Грамадства99

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык прапанаваў неадкладна спыніць увоз у Беларусь імпартных яблыкаў. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала СТБ, аргументаваўшы такую прапанову сёлетнім добрым ураджаем і высокай якасцю беларускай садавіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У Брэсцкай вобласці сёлета разлічваюць сабраць ад 135 да 150 тысяч тон яблыкаў. Гэта прыкладна ўтрая больш, чым летась. На рэгіён традыцыйна прыпадае каля паловы ўсяго збору яблыкаў у Беларусі.

Яблыневыя сады ў Брэсцкай вобласці займаюць каля 8 тысяч гектараў. За апошнія пяць гадоў тут заклалі каля 1,5 тысячы гектараў новых садоў. Значную частку плошчаў аддалі пад познезімовыя сарты, якія могуць захоўвацца працяглы час. У 2026 годзе плануецца закласці яшчэ 512 гектараў садоў.

Пятро Пархомчык адзначыў, што беларускія яблыкі маюць розныя сарты і добрыя смакавыя якасці. Ён заявіў, што пры такіх аб'ёмах ураджаю ўвоз замежных яблыкаў у краіну неабходна тэрмінова прыпыніць.

Пытанне аб скарачэнні імпарту яблыкаў уздымаецца ўладамі ўжо не ўпершыню. Раней за пераход на беларускую прадукцыю выказваліся і ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сёлета ў Беларусі не было моцных градаў і рэзкіх экстрэмальных ваганняў тэмпературы, таму ўлады разлічваюць на добры ўраджай. Тысячы гектараў сучасных садоў з кропельным палівам і зімовымі сартамі, якія карыстаюцца попытам, як спадзяюцца чыноўнікі, павінны дазволіць забяспечваць беларускі рынак яблыкамі не толькі з восені да мая, але і да новага ўраджаю.

Каментары9

  • Лол
    22.09.2026
    Ізноў НН завяла шарманку пра губернатараў і губерніі.
  • Белорус
    23.09.2026
    Юрыдычны падзел, А в России есть губернии?
  • Бубубу
    23.09.2026
    Дык вы ўвесь ураджай у маскалію не звозьце, каб у Менску адна кісляціна і гніль у крамах не ляжала.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць