Здарэнні11

Маладую мінчанку спрабавалі спыніць маці і касіры банка, але яна ўсё роўна аддала грошы махлярам

У міліцыю звярнулася маці 23‑гадовай дзяўчыны. Яна паведаміла, што дачка забрала з кватэры буйную суму грошай і з’ехала з дому, адмаўляючы, што знаходзіцца пад уплывам тэлефонных махляроў.

Сама дзяўчына паведаміла міліцыянерам, што была напалоханая і думала, што выконвае патрабаванні супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, а калі адмовіцца — супраць яе будзе заведзена крымінальная справа, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Спачатку мінчанка ўзяла дома зберажэнні маці і зняла грошы са сваёй карткі, склала іх у пакет і пакінула ў схованцы за горадам. Пасля гэтага яна тройчы забірала наяўныя грошы ў незнаёмых людзей і таксама вывозіла іх за горад.

Акрамя таго, дзяўчына аформіла на сябе крэдыт і спецыяльна схлусіла касіру, што робіць гэта па ўласнай волі. Атрыманыя наяўныя грошы яна таксама перадала махлярам.

Усяго яе сям’я страціла каля 20 тысяч рублёў, агульная сума шкоды ўстанаўліваецца. Па ўсіх фактах праводзяцца праверкі.

У міліцыі нагадваюць, што сапраўдныя супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць па тэлефоне пра завядзенне крымінальнай справы і не патрабуюць пакідаць грошы ў схованках або перадаваць іх каму-небудзь. Атрымаўшы такі званок, варта ператэлефанаваць у міліцыю па нумары 102 або асабіста звярнуцца ў найбліжэйшы аддзел міліцыі.

Каментары1

  • нейкія схованкі ў лесе
    28.09.2026
    нейкае поле цудаў у стране дуракоў

Цяпер чытаюць

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома3

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Усе навіны →
Усе навіны

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Расія і ЗША ў ААН прыбралі патрабаванне пра кантроль чалавекам над вайсковым штучным інтэлектам1

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях2

Іспанскі смоўж жарэ ўсё запар. Спыніць яго дапаможа піва — любое, і цяпер акурат час для гэтага6

Кіраўнік МЗС Германіі распавёў, навошта сустракаўся з Лаўровым і якія тэмы абмяркоўвалі1

Што, калі б у прыродзе не было драпежнікаў? Прыклад аднаго вострава паказаў, што гэта зусім не рай8

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі3

«Павяліся на бясплатную экскурсію і пакінулі там $500». Беларуска расказала пра адпачынак у В'етнаме10

Украіна ўпершыню прымяніла ў баях на Данбасе баявых робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома3

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць