У Баранавічах падчас рамонтных работ на тэрыторыі прыватнага дома рабочыя знайшлі боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны. Падчас зняцця грунту для ўкладкі пліткі яны заўважылі падазроны прадмет і паведамілі пра гэта супрацоўнікам Баранавіцкага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На месца адразу прыбылі міліцыянеры. Яны ачапілі тэрыторыю і выставілі пост, каб да прыбыцця спецыялістаў ніхто не набліжаўся да знаходкі.
Сапёрнае падраздзяленне вайсковай часці 5526 устанавіла, што гэта 75‑міліметровы артылерыйскі набой часоў Другой сусветнай вайны. Знойдзены боепрыпас знішчылі.
Сілавікі нагадваюць, што пры выяўленні прадмета, падобнага да набою, яго ні ў якім разе нельга чапаць або перамяшчаць. Пра такую знаходку неабходна неадкладна паведаміць у міліцыю. Любая спроба самастойна разабрацца з боепрыпасам можа быць небяспечнай, бо любы неасцярожны рух здольны прывесці да выбуху.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары