Літаратура11

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш

Нядаўна вызвалены з-за кратаў пасля больш чым пяці з паловай гадоў зняволення журналіст Андрэй Аляксандраў апублікаваў у фэйсбуку верш «Наша свабода».

Цені стагоддзяў патонуць у пылу дарог.
Стрэлкам гадзіннікаў вечна вадзіць карагоды.
Запыт у пошуку вынікаў выдаць не змог.
Што вы шукалі? — Шукалі мы нашу свабоду.

Наша свабода — нібыта гарачая соль,
што праступае са стомленых целаў потам,
ціхая радасць і дзікі бязлітасны боль,
слёзы матулі ля скрыні паштовае ўпотай.

Наша свабода кніжкай гарыць на кастрах
і наліпае на ногі цяжкім суглінкам,
стукае ў скроні, смакуе пяском на зубах,
кветкай дрыжыць у далонях маленькай дзяўчынкі.

Наша свабода заўжды мае будучы час.
Сярод прыметнікаў цяжка знайсці дзеясловы.
Наша свабода жыве незалежна ад нас
як абяцанне і сон, як праклён і замова.

Выйсце адзінае — ведаць, што выйсця няма.
Зноў узляціць курс жураўля да сініцы.
Толькі вясна адвечна прыходзіць сама,
а за свабоду заўсёды даводзіцца біцца.

Новыя кветкі праб’юць праз старыя муры.
Стрэлкі гадзіннікаў з пылам дарог знойдуць згоду.
Новыя рукі — у пошуку запыт стары.
Што вы шукалі? — Шукалі мы нашу свабоду.

Каментары1

  • Вольга
    02.10.2026
    Адзін Чалавек варты болей за ўсіх лукашыстаў.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць