Надвор'е

На наступным тыдні будзе яшчэ цёпла, але ветрана і дажджліва

Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў у эфіры АНТ пра надвор'е ў Беларусі на тыдні з 5 па 11 кастрычніка. Паводле яго слоў, восень у гэты час паступова будзе браць верх, а перыяд камфортнага надвор'я пачне змяняцца больш няўстойлівым.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Часцей будуць праходзіць атмасферныя франты, якія прынясуць дажджы і парывісты вецер. Аднак моцнага пахаладання пакуль не чакаецца: сярэдняя тэмпература будзе на 1—4 градусы вышэйшая за кліматычную норму.

У панядзелак, 5 кастрычніка, малаактыўны атмасферны фронт прынясе месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы і туманы. Ноччу будзе ад +4 градусаў на поўдні да +11 на поўначы, днём — ад +17 у Віцебскай вобласці да +21 градуса на паўднёвым захадзе і поўдні краіны.

У аўторак, 6 кастрычніка, чакаецца воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы магчымыя толькі на крайняй поўначы. Ноччу будзе ад +5 да +10 градусаў, днём — ад +15 у Віцебскай вобласці да +20 у Брэсцкай.

У сераду, 7 кастрычніка, надвор'е будзе вызначаць паўночная перыферыя антыцыклону з цэнтрам над поўднем Еўропы. Будзе пераменная воблачнасць, у большасці раёнаў без ападкаў. Невялікія дажджы магчымыя ў Віцебскай вобласці, месцамі туман. Ноччу тэмпература складзе +5…+10, днём — ад +15 на паўночным захадзе да +20 градусаў на поўдні Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

У чацвер, 8 кастрычніка, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, істотных ападкаў не чакаецца. Магчымы туман. Ноччу будзе +6…+12 градусаў, днём — ад +18 на паўночным захадзе да +21 на поўдні.

У пятніцу, 9 кастрычніка, атмасферны фронт прынясе дажджы ў заходнюю частку краіны. На астатняй тэрыторыі ападкаў не прагназуецца. Ноччу будзе +5…+10 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад +10 на захадзе Гродзенскай вобласці да +20 градусаў на ўсходзе.

У суботу, 10 кастрычніка, Беларусь апынецца пад уплывам вільготных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі, у большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы туман. Ноччу будзе +5…+10 градусаў, днём — ад +10 на поўначы да +15 на поўдні.

У нядзелю, 11 кастрычніка, істотных зменаў не чакаецца. Захаваецца ўплыў атмасферных франтоў і вільготных паветраных мас, будзе воблачна з праясненнямі, высокая верагоднасць дажджоў і туманаў. Ноччу тэмпература складзе +4…+9 градусаў, днём — ад +8 у Віцебскай вобласці да +15 градусаў у Гомельскай.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць