«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку
Стваральнік symbal.by Павел Белавус, які выйшаў на волю 15 верасня разам з яшчэ 24‑ма беларускімі палітвязнямі, напісаў у фэйсбуку першы пасля вызвалення пост, у якім падзякаваў усім, хто яго ўвесь час зняволення падтрымліваў.

«Вось і прайшло амаль 5 гадоў. Прывітанне, сябры!
У першую чаргу хачу сказаць мільён дзякуй усім, хто пісаў, дапамагаў, хваляваўся, падтрымліваў, падбадзёрваў, натхняў, верыў, быў побач у складаныя моманты і даваў надзею мне верыць, што пра мяне памятаюць і мяне не пакінуць там на ўсе 13 гадоў.
За гэтыя гады ў розных камерах і розных установах я сустрэў неверагодную колькасць цудоўных людзей, якія падтрымлівалі мяне і якіх падтрымліваў я. Некаторыя з іх ужо на волі, а многія яшчэ сядзяць.
І хоць здаецца цяжка, здаецца што надакучыла, але варта памятаць, што гэтыя людзі, як і я, кожны дзень гадамі жывуць надзеяй, што пра іх не забыліся, што ім дапамогуць хутчэй вызваліцца.
Таму яшчэ адзін вялізны дзякуй усім валанцёрам і арганізацыям, якія штодзённа працягваюць гэтую цяжкую і важную працу», — напісаў Павел Белавус.
У Варшаве сустрэлі 10 палітзняволеных, якія прыехалі з Вільні ФОТЫ і ВІДЭА
Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў
Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ
Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам
На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары