Культура44

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі афіцыйна з’явіўся рускамоўны спектакль «Маленькія трагедыі» паводле твора Аляксандра Пушкіна. Пастаноўкай займаецца сама дырэктарка тэатра Святлана Навуменка, піша Reform.news.

Фота: rtbd.by

Такім чынам, са снежня сярод 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў Беларусі застануцца толькі два, дзе беларуская мова будзе адзінай мовай спектакляў. Гэта Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе як тэатр-лабараторыя. Яго мэтай першапачаткова былі падтрымка і развіццё менавіта беларускай драматургіі.

У мінулым сезоне з ініцыятывы Святланы Навуменкі ў РТБД таксама планавалася пастаноўка спектакля паводле «Пацанскіх апавяданняў» расійскага пісьменніка Захара Прылепіна. Аўтар твора актыўна падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны і нават сам непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Гэты спектакль у выніку, праўда, пастаўлены не быў.

Каментары4

  • жарты рускамірскіх
    06.10.2026
    пушкін, маленькая трагедыя, па-расейску ў беларускамоўным тэатры - хто задумаў "канчатковае вырашэнне беларускага пытання", той мае нейкую злую іронію. Гэта відавочны наўмысны здзек над нацыянальным тэатральным мастацтвам.
  • глядзім на % Беларускіх дзяцей Беларускіх клясах
    07.10.2026
    жарты рускамірскіх, васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 92 % Грамадзян Беларусі , глядзім на % Беларускіх дзяцей Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы эліты спяваюць спевы Маскоўскаму хану як Кадыраў , няхай ў нашых дзяцей Будзе шанс . А калі Жадаеце змен сёння ? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць сёння і заўтра дзяржава зменіцца заўтра праз эвалюцыю.
  • Biełarus' Freedom
    07.10.2026
    расейскамоўны спектакль,, маскоўскамоўны, бо Расея ці Расія гэта грэцкая назва Русі

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць